Выканаўчы прадзюсар () — пасада ў індустрыі стварэння камерцыйнага медыяпрадукта. У залежнасці ад таго, дзе працуе выканаўчы прадзюсар, ён можа быць звязаны з кіраўнічым улікам або з адпаведнымі юрыдычнымі пытаннямі (напрыклад, аўтарскімі правамі або ). У кінаіндустрыі праца выканаўчага прадзюсара, як правіла, звязана з фарміраваннем бюджэту фільма, хаця званне могуць прысвоіць і проста буйному інвестару. Ён звычайна не працуе на здымачнай пляцоўцы, у адрозненне ад большасці іншых прадзюсараў.

Кіно У кіно выканаўчы прадзюсар вырашае фінансавыя ці творчыя пытанні, але не працуе на здымачнай пляцоўцы. Абавязкі выканаўчых прадзюсараў вар’іруюць ад фінансавання або прыцягнення інвестараў у кінапраект да юрыдычных, сцэнарных, маркетынгавых, кансультатыўных і кантралюючых пытанняў.

Роля выканаўчых прадзюсараў у кінаіндустрыі ўзрасла з цягам часу. У сярэдзіне-канцы 1990-х гадоў у сярэднім прыходзілася крыху менш двух выканаўчых прадзюсараў на фільм. У 2000 годзе іх колькасць узрасла да 2,5 (больш, чым колькасць стандартных «прадзюсараў»). У 2013 годзе было ў сярэднім 4,4 выканаўчых прадзюсараў у фільме, у параўнанні з 3,2 стандартных «прадзюсараў».

Тэлебачанне На тэлебачанні выканаўчы прадзюсар часта кіруе творчым зместам, а таксама фінансавымі аспектамі вытворчасці тэлепраграм. Некаторыя аўтары (напрыклад, Стывен Дж. Кеннел і Ціна Фей) самі стваралі і прадзюсавалі тэлешоу. У тэлешоу можа быць больш за аднаго выканаўчага прадзюсара — тады адзін з іх выконвае функцыю галоўнага прадзюсара. Гэтая пасада вядомая як , або аператыўны выканаўчы прадзюсар.

Выканаўчы прадзюсар, які стварыў паспяховы серыял, можа лічыцца яго прадзюсарам нават калі падаў у адстаўку, звольніўся, ці быў звольнены з шоу. Але не заўсёды. Так Фрэнк Дарабонт не змог захаваць пасаду выканаўчага прадзюсара нават фармальнага пасля звальнення з Хадзячых мерцвякоў.

У некаторых выпадках выканаўчы прадзюсар, які памёр пасярод паказу серыяла, мог працягваць значыцца яго выканаўчым прадзюсарам і пасля смерці. Так было з Уэсам Крэйвенам у серыяле , калі рэжысёр памёр пад канец 1 сезона, але яго імя працягвала ўключацца ў цітры і наступных сезонаў.

Музыка У музычнай індустрыі адрозніваюць выканаўчага і музычнага прадзюсараў. Выканаўчы прадзюсар адказвае за фінансавыя, арганізацыйныя і кіраўнічыя аспекты, а музычны прадзюсар кіруе творчым працэсам стварэння альбома ці сінгла. Выканаўчы прадзюсар можа ўплываць на дзейнасць артыстаў праз вызначэнне кола фундатараў і бюджэту праекту, а таксама месцы і часу гуказапісу; адбор і наём , інжынераў і , і суаўтараў.

Гульні У тэрмін «выканаўчы прадзюсер» яшчэ не мае канчатковага вызначэння. Ён можа датычыцца прадстаўніка знешняга вытворцы, выдаўца гульні, які працуе з яе распрацоўшчыкамі. У 2012 годзе Jay-Z быў заяўлены як выканаўчы прадзюсар для . У гэтай якасці ён з’явіўся ва ўводзінах і спіс распрацоўшчыкаў, падбіраў песні для саўндтрэку і зрабіў свой уклад у распрацоўку меню і іншых візуальных элементаў.

Крыніцы

Спасылкі

«What is the point of executive producers?» // BBC News Катэгорыя:Кінапрафесіі Катэгорыя:Прадзюсары