Google Meet — сэрвіс для відэасувязі і відэаканферэнцый, распрацаваны кампаніяй Google. Быў створаны разам з Google Chat у якасці замены сэрвіса Google Hangouts. Падтрымлівае дэманстрацыю працоўнага стала аднаго карыстальніка для іншых.

Гісторыя Першы рэліз для iOS быў апублікаваны ў лютым 2017 года , афіцыйна праграма была прадстаўлена ў сакавіку 2017 года .

У сакавіку 2020 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19 да праграмы быў прадастаўлены бясплатны доступ. Гэта прывяло да павелічэння колькасці карыстальнікаў у 30 разоў у красавіку 2020 года ў параўнанні са студзенем 2020 года. Такім чынам, сэрвіс меў 100 мільёнаў карыстальнікаў у дзень, у аналагічнага сэрвісу Zoom на той момант колькасць карыстальнікаў складала 200 мільёнаў у дзень.

Да 30 чэрвеня 2021 года працягласць бясплатных канферэнцый для ўліковых запісаў Google была абмежавана 24 гадзінамі, з 1 ліпеня 2021 года для бясплатных уліковых запісаў планавалася абмежаваць яе да 60 хвілін.

У красавіку 2023 года Google дадала магчымасць здзяйсняць званкі ў якасці 1080p для індывідуальных размоў, а ў кастрычніку гэтая функцыя стала даступнай і для групавых званкоў.

У жніўні 2025 года карыстальнікі з Расіі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сэрвісу. Як Google, так і Раскамнагляд заявілі пра сваю недатычнасць да гэтай сітуацыі.

Гл. таксама Microsoft Teams

Крыніцы