Майкл Ален Лаза (; ) — амерыканскі тэлепрадзюсар, які цяпер знаходзіцца на пенсіі. Быў выканаўчым віцэ-прэзідэнтам праграмнага блока Adult Swim на канале Cartoon Network, а таксама курыраваў яго падраздзяленнем — Williams Street.

Біяграфія Лаза нарадзіўся ў горадзе Ла-Грэйндж, штат Джорджыя. У дзяцінстве яго сям’я часта змяняла месца жыхарства, таму будучаму прадзюсару было няпроста знаходзіць сяброў. Значную частку вольнага часу ён праводзіў перад тэлевізарам, асабліва захапляючыся мульцікамі — найперш серыяламі «Astro Boy» і «Speed Racer», а таксама коміксамі.

У пятнаццацігадовым узросце Майкл пакінуў школу і некаторы час працаваў у кінатэатры. У 1984 годзе ён пачаў кар’еру ў медыякампаніі Turner Broadcasting System, спачатку ў аддзеле лагістыкі, пасля ён стаў адказным за праграмаванне анімацыйнага блока канала TBS, які выходзіў штодня з 16:30 да 18:00 па ўсходнім часе і існаваў да 1993 года[Blog History of Frederator original cartoon shorts. http://archives.frederatorblogs.com/frederator_studios/2006/12/30/blog-history-of-frederators-original-cartoon-7/ ].

Майкл быў першым праграмным кіраўніком у гісторыі Cartoon Network[Blog History of Frederator original cartoon shorts. http://archives.frederatorblogs.com/frederator_studios/2006/12/30/blog-history-of-frederators-original-cartoon-7/ ]. У 1994 годзе ён ужо займаў пасаду віцэ-прэзідэнта па праграмаванні.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1958 годзе

Катэгорыя:Cartoon Network Катэгорыя:Кіраўнікі Cartoon Network Катэгорыя:Тэлепрадзюсары ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта