«Німфаманка» () — эратычная драма Ларса фон Трыера, якая выйшла 25 снежня 2013 года ў Даніі. Пракатны варыянт фільма складаецца з дзвюх двухгадзінных частак. Апроч тэатральнай, існуе таксама пашыраная рэжысёрская версія карціны; яе першая частка была паказана ў лютым 2014 года на Берлінскім кінафестывалі. Другая частка поўнай рэжысёрскай версіі ўпершыню была прадстаўлена на 71-м Венецыянскім кінафестывалі. Галоўныя ролі выканалі Шарлота Генсбур і Стэлан Скарсгард.
Слоган фільма: «Забудзься пра каханне». «Німфаманка» была цёпла прынята сусветнай кінасупольнасцю, у шэрагу рэцэнзій выкарыстоўваліся фразы «magnum opus Трыера» і «шэдэўр». З акцёрскага ансамбля асабліва вылучалася Ума Турман, якая стварыла адначасова абсурдную і трагічную выяву кінутай жонкі.
Асноўны акцёрскі склад Шарлота Генсбур — Джо Стэлан Скарсгард — Селігман Стэйсі Марцін — маладая Джо Шая Ла-Баф — малады Джэром
Катэгорыя:Фільмы 2013 года