«Антыхрыст» () — драматычны фільм жахаў рэжысёра Ларса фон Трыера, зняты ім па ўласным сцэнарыі. Прэм’ера адбылася 18 мая 2009 года на Канскім кінафестывалі. Па словах фон Трыера, у цэнтры фільма ідэя, што наш свет стварыў Д’ябал, а не Бог. На думку рэжысёра, гэты фільм — найлепшы ў яго кар’еры. Карціна атрымала неадназначную рэакцыю ў крытыкаў.

Фільм прысвечаны рэжысёру Андрэю Таркоўскаму.

Акцёрскі склад Уілем Дэфо — Ён Шарлота Генсбур — Яна

Катэгорыя:Фільмы 2009 года