Гета ў Тальцы (верасень — кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Вёска Талька была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 2 ліпеня 1944 года. Эвакуявацца паспела толькі невялікая частка габрэяў, таксама ў Тальцы засталося шмат габрэйскіх дзяўчат-студэнтак, якія ўцяклі да бацькоў з разбомбленага Мінска. Адразу пасля акупацыі немцы сталі гвалтаваць гэтых дзяўчат і выкарыстоўвалі іх на гаспадарчых працахА. Литин. Место расстрела евреев местечка Талька .

У пачатку верасня (у ліпені) 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета на тэрыторыі былога піянерскага лагера. Вязні пачалі ўладкоўвацца, думаючы, што ім давядзецца зімаваць у гэтым месцы.

17 верасня ўсіх яўрэяў з гета вывелі за чыгуначны мост праз рэчку Талька (цяпер — 59-ы квартал Талькаўскага лясніцтва), прымусілі самім выкапаць сабе расстрэльную яму і расстралялі. Усяго былі забітыя 280 чалавек. Расстрэл праводзілі літоўскія калабаранты.

Яшчэ 300 (222) чалавек забілі ў кастрычніку каля вёскі Задашчэнне. Пасля расстрэлаў немцы і паліцаі перабіралі рэчы забітых у пошуках каштоўнасцяў.

Некалькі чалавек удалося ўцячы да расстрэлу, уключаючы Ара Грэхін. Але і яго, і іншых уцекачоў злавілі і забілі.

Памяць У 1956 (1950) годзе ў Тальцы на брацкай магіле ахвяр генацыду габрэяў быў усталяваны помнік. Затым унутры агароджы з’явіліся яшчэ некалькі помнікаў, устаноўленых у наступныя гады сваякамі забітых габрэяў. Адзін з помнікаў усталяваны генералам Іллёй Прусам сваім загінулым бацькам.

За паўкіламетра на поўнач ад вёскі Задашчэнне на месцы забойства каля 300 яўрэяў з Талькі ў 1970 годзе ўсталяваны абеліск.

Крыніцы

Літаратура

Талька Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёнаКатэгорыя:Талька (вёска)