Кі́рха, або кі́рка (ад — «царква») — назва лютэранскага храма ў германамоўным асяроддзі. У больш шырокім сэнсе — лютэранская царква наогул.

Архітэктура і характарыстыка З XVI стагоддзя ў архітэктуры кірхі развівалася цэнтрычная схема як аснова зальнай прасторы царквы-аўдыторыі. Гэтая схема спалучалася з традыцыямі готыкі, а пазней — з рэнесансава-барочнымі формамі. Сярод яскравых прыкладаў падобнага развіцця вылучаюць Фраўэнкірхэ ў Дрэздэне (пабудавана ў 1722—1738 гадах) і Яганескірхэ ў Мюнхене (1733—1750).

Інтэр'еру большасці кірхаў уласцівыя сціпласць і аскетызм.

У сучасны перыяд кірха (асабліва ў тых месцах, дзе лютэране складаюць меншасць насельніцтва) выкарыстоўваецца не толькі непасрэдна як храм, але і як рэлігійны прапагандысцка-культурны цэнтр.

На Беларусі На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя Гродзенская кірха, Мінская кірха і Полацкая кірха.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хрысціянскія культавыя збудаванні Катэгорыя:Лютэранскія храмы