Урад Літоўскай Рэспублікі — орган выканаўчай улады ў Літве.

Урад выконвае законы і пастановы Сейма і прэзідэнцкія ўказы, кіруе дзяржаўнай уласнасцю, вядзе нацыянальныя справы і сумесна з кіраўніком дзяржавы ажыццяўляе знешнюю палітыку краіны. Мае права заканадаўчай ініцыятывы, складае дзяржаўны бюджэт і прадстаўляе яго на зацвярджэнне парламенту. Паўнамоцтвы органа вызначаны ў Канстытуцыі і Законе аб урадзе.

Узначальвае ўрад прэм’ер-міністр, які прызначаецца прэзідэнтам з адабрэння Сейма. Ён з адабрэння кіраўніка дзяржавы фарміруе кабінет з 14 міністраў. Міністры падсправаздачныя Сейму і Прэзідэнту і непасрэдна падпарадкоўваюцца прэм’ер-міністру.Lietuvos Respublikos VyriausybėVyriausybės įstatymas.

У склад урада ўваходзяць наступныя міністэрствы: навакольнага асяроддзяLietuvos Respublikos aplinkos ministerija, энергетыкіLietuvos Respublikos energetikos ministerija, эканомікі і інавацыйLietuvos Respublikos ekonomikos ir inovacijų ministerija, фінансаўLietuvos Respublikos finansų ministerija, нацыянальнй абароныLietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, культурыLietuvos Respublikos kultūros ministerija, сацыяльнага забяспячэння і працыLietuvos Respublikos socialinės apsaugos ir darbo ministerija, транспартуLietuvos Respublikos susisiekimo ministerija, аховы здароўяLietuvos Respublikos sveikatos apsaugos ministerija, адукацыі, навукі і спортуLietuvos Respublikos švietimo, mokslo ir sporto ministerija, юстыцыіLietuvos Respublikos teisingumo ministerija, знешняй палітыкіLietuvos Respublikos užsienio reikalų ministerija, унутраных спраўLietuvos Respublikos vidaus reikalų ministerija, сельскай гаспадаркіLietuvos Respublikos žemės ūkio ministerija.

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржаўны лад ЛітвыКатэгорыя:палітыка Літвы