Тавары́ства белару́скіх настаў́нікаў у Ла́твіі (ТБНЛ, з жніўня 1939 года — Таварыства беларусаў у Латвіі, ТБЛ) — адна з найбуйнейшых і найбольш уплывовых беларускіх нацыянальных арганізацый у міжваеннай Латвіі. Аб'ядноўвала беларускую інтэлігенцыю, настаўнікаў і культурных дзеячаў. Выступала заснавальнікам і апекуном шэрагу беларускіх навучальных устаноў, праводзіла шырокую грамадска-культурную і выдавецкую дзейнасць.

Гісторыя Ранняя дзейнасць Таварыства было створана ў 1920-я гады як прафесійнае аб'яднанне выкладчыкаў беларускіх школ Латвіі. У першыя гады існавання кіраўнічую ролю ў арганізацыі адыгрываў вядомы беларускі дзеяч Кастусь Езавітаў. Арганізацыя з'яўлялася ключавым ініцыятарам развіцця беларускай сярэдняй адукацыі ў сталіцы краіны. У чэрвені 1929 года кіраўніцтва ТБНЛ звярнулася да ўлад з просьбай аб адкрыцці ў Рызе сярэдняй школыLatvijas Valsts vēstures arhīvs (LVVA). F. 2125, ap. 5, l. 5, lp. 7.. У выніку намаганняў таварыства была створана Рыжская прыватная гімназія Таварыства беларускіх настаўнікаў у Латвіі, якая ўтрымлівалася шмат у чым дзякуючы дзяржаўным датацыям, што выдзяляліся пры пасярэдніцтве ТБНЛ.

Падчас аўтарытарнага рэжыму (1934—1938) Пасля дзяржаўнага перавароту 15 мая 1934 года і ўсталявання аўтарытарнага рэжыму Карліса Улманіса ўмовы існавання нацыянальных меншасцей істотна пагоршыліся. Латвійскія ўлады пачалі ліквідацыю беларускіх школ і закрыццё большасці грамадскіх арганізацый. Разам з тым ТБНЛ, якое з 1936 года ўзначаліў Мікалай Дзямідаў, засталося адзінай дзейнай арганізацыяй беларускай меншасці ў Латвіі.

Выжыванне таварыства тлумачылася некалькімі фактарамі. У адрозненне ад іншых лідараў, Мікалай Дзямідаў не належаў да левых палітычных сіл, а таксама ўсталяваў прамы кантакт з латвійскай палітычнай паліцыяй праз яе агента Віктара Корці, рэгулярна інфармуючы ўлады пра настроі сярод беларусаўLVVA. F. 1986, ap. 2, p. 10551, lp. 88—97.. Таварыства ўваходзіла ў склад Латвійскага настаўніцкага саюза. Дзякуючы кантактам старшыні з уладамі, некаторыя сябры ТБНЛ атрымалі пасведчанні аб палітычнай добранадзейнасці, што дазволіла ім працягваць педагагічную працу, а сам статут таварыства быў афіцыйна зацверджаны.

У лістападзе 1938 года арганізацыя налічвала ў сваіх шэрагах 71 сябра, з якіх большасць (54 чалавекі) складалі настаўнікі і іх сваякі, астатнімі былі рабочыя і службоўцы. Да актыву ТБНЛ належалі Мікалай Дзямідаў, Мікалай Краўчанка, Язэп Клагіш, Якуб Кастылюк, Ніна Пінская, Галіна Нікіфароўская, Сцяпан Рамаш, Ілья Фёдараў, Андрэй Якубецкі, Антаніна Якубецкая, Васіль Нікіфароўскі, Марыя Каспяровіч, Алесь Сальцэвіч, Мікалай Талерка, Пятро Журкоўскі, Серафім Дынабурскі, Матыльда Лечман, Кастусь Нікіфароўскі, Пётра Мірановіч, Эмануіл Сагайла-Станевіч, Сяргей Казека, Сяргей Сахараў і іншыяLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 2, lp. 10—11.. Фінансавалася таварыства за кошт сяброўскіх складак (1 % заробку для настаўнікаў і 0,4 % для іншых прафесій), ахвяраванняў і даходаў ад культурных вечарынLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 2, lp. 1—1 (адв.)..

Восенню 1938 года дзейнасць актывізавалася: быў створаны Жаночы камітэт на чале з Настассяй Крэйц, адноўлена праца бібліятэкі пад кіраўніцтвам Н. Касневіча. Праводзіліся лекцыі па беларусазнаўстве і грамадазнаўстве. У кастрычніку 1938 года сябры таварыства ўшанавалі памяць 15 жаўнераў Беларускага асобнага батальёна літоўскага войска, якія загінулі ў 1920 годзе ў Ілукштанскім павеце. Таксама арганізацыя падтрымлівала сувязь з беларусамі ў Літве і прафінансавала выданне беларускага календара на 1939 годLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 2, lp. 14, 23.. У снежні 1938 года М. Дзямідаў і П. Мірановіч былі дэлегаваны ў склад Латвійскай прафесійнай камерыLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 2, lp. 33..

Перарэгістрацыя ў Таварыства беларусаў у Латвіі (1939) У канцы 1938 года ТБНЛ апынулася пад пагрозай юрыдычнай забароны. Каб захаваць легальны статус, на пасяджэнні 9 лістапада 1938 года было прынята рашэнне аб ператварэнні ў «Таварыства беларусаў у Латвіі» (ТБЛ)LVVA. F. 2924, ap. 1, l. 2, lp. 30..

9 лютага 1939 года ў Рызе адбыўся агульны сход, на якім абралі новае кіраўніцтва: Мікалай Дзямідаў (старшыня), Аляксандр Родзька (намеснік і сакратар), Казімір Мяжэцкі (скарбнік), А. Даль і Сцяпан РамашLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 3, lp. 1—5.. 28 чэрвеня 1939 года Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзіла новы статут, паводле якога далучыцца да арганізацыі мог любы дарослы латвійскі грамадзянін беларускай нацыянальнасціLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 6, lp. 6.. З жніўня 1939 года ТБЛ афіцыйна пачало працу, а ТБНЛ аўтаматычна спыніла сваё існаванне.

Дзейнасць ТБЛ і ліквідацыя (1939—1940) 29 кастрычніка 1939 года адбыўся першы агульны сход ТБЛ, на якім старшынёй быў абраны Пётра Мірановіч. У склад новай управы таксама ўвайшлі Сяргей Сахараў, Казімір Мяжэцкі, Эмануіл Сагайла-Станевіч і Сцяпан Рамаш. На прапанову Уладзіміра Пігулеўскага ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем да ўрада аднавіць правы беларускай меншасці: адкрыць закрытыя школы, даць беларусам працоўныя месцы ў мясцовай адміністрацыі і спыніць дыскрымінацыю пры працаўладкаванніLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 3, lp. 22..

Улетку 1939 года ТБЛ налічвала 70 сябраў. Былога старшыню Мікалая Дзямідава ў гэты час у арганізацыі не было: ён пакінуў Латвію пасля выяўлення фінансавых злоўжыванняў. Спецыяльная рэвізійная камісія ў складзе У. Пігулеўскага, К. Езавітава і Я. Кукеля выявіла, што Дзямідаў бяспраўна прысвоіў сабе частку грашовых сродкаў і маёмасці былога ТБНЛLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 5, lp. 1—11..

Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, ТБЛ разгарнула актыўную культурную працу. Была створана тэатральна-харавая секцыя пад кіраўніцтвам Язэпа Камаржынскага. У маі 1939 года яшчэ пад эгідай ТБНЛ была пастаўлена п'еса Янкі Купалы «Паўлінка»БДАМЛМ. Ф. 3, воп. 1, спр. 48, арк. 30., а 4 мая 1940 года ТБЛ паказала п'есу Далецкага «Міхалка»LVVA. F. 2924, ap. 1, l. 4, lp. 13—14.. Таварыства спрабавала пачаць выданне часопіса «Роднае слова», аднак улады не далі на гэта дазволуLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 4, lp. 7—9, 11—12..

Увесну і ўлетку 1940 года ТБЛ арганізавала шэраг лекцый: К. Езавітаў выступаў з дакладамі пра Францішка Багушэвіча і Мікалая Нікіфароўскага, С. Сахараў — пра фалькларыста Паўла Шэйна, Дамінік Мяжэцкі чытаў даклад аб ролі сельскай гаспадаркіНАРБ. Ф. 458, воп. 1, спр. 94, арк. 4.. Самым значным дасягненнем ТБЛ стала выдавецкая дзейнасць. Дзякуючы прэміі ад Культурнага фонду Латвіі ў 700 латаў, улетку 1940 года таварыства выдала першы том «Народнай творчасці Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў», які змяшчаў звыш 400 песень, сабраных Сяргеем Сахаравым. Рэдактарам выдання выступіў Кастусь ЕзавітаўLVVA. F. 2924, ap. 1, l. 9, lp. 55..

Дзейнасць Таварыства беларусаў у Латвіі была перапынена пасля інкарпарацыі Латвіі ў склад СССР летам 1940 года, калі ўсе падобныя арганізацыі былі ліквідаваны.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Латвіі Катэгорыя:Арганізацыі Рыгі