Гвіда Кавальканці (; 1259, — жнівень ) — італьянскі філосаф і паэт. Сын вядомага філосафа Кавалькантэ дэі Кавальканці з уплывовага роду Кавальканці.
Быў сябрам Дантэ і да яго лічыўся кіраўніком фларэнційскіх паэтаў, працягнуў па-філасофску-містычную любоўную паэзію балонца Гвініцэлі. Ажаніўся з Беатрычэ, дачкой Фарынаты дэльі Уберці, кіраўніка гібелінаў. Сам Кавальканці быў гвельфам. Пасля распаду гэтай партыі на групы Чаркі і Данаці далучыўся да першых, браў удзел у барацьбе з супернікамі і ў 1300 быў выгнаны ў Сарцану.
Захварэў там малярыяй Кавальканці быў прызваны назад і памёр у тым жа годзе ў Фларэнцыі. Найвядомейшы яго верш — канцона пра прыроду кахання «Donna mi prega etc.»; з васьмі яе каментатараў вядомыя Эджыдыа Калона і лекар Дзіна дэль Гарба. Акрамя таго ён пісаў ballate, пастаралі і інш. вершы, выдадзеныя разам з яго біяграфіяй, Ercole: «Guido Cavalcanti е le sue rime» (Ліворна, 1885). Дантэ ў «Пекле» прыгаворвае яго бацьку Кавалькантэ Кавальканці да пакут — у шэрагу эпікурэйцаў і атэістаў.
Персанаж «Боскай камедыі» і «Дэкамерона».
Катэгорыя:Паэты Італіі