, размешчаны ў раёне Сіндзюку ў Токіа, уяўляе сабой тыповы японскі сад. Яго плошча складае каля 14000 кв.м.

Першапачаткова гэты невялікі сад быў рэзідэнцыяй адной з найбольш уплывовых сем'яў перыяду Эда — сям'і Сімідзу, якая належала да клана Такугава. Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1867 годзе гэтыя землі перайшлі да сямейства віконтаў Соума.

Назва Кансэн-эн («сад прэснай крыніцы») тлумачыцца тым, што ў садзе біла крыніца, вада якой была прэснай і прыдатнай для прыгатавання гарбаты. Пабудаваны ў перыяд Эда, Кансэн-эн вытрыманы ў стылі таго часу: у цэнтры сада знаходзіцца сажалка, якая называецца Ямабукі-но-іда («вадаём японскіх руж»), акружаная квітнеючымі кустамі, у паўднёвым канцы ўзвышаецца гара Місіма-яма, з якой адкрываецца маляўнічы від. Непадалёк размешчаны сінтаісцкі храм Мідзу-Інары.

Кансэн-эн знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад станцыі метро Васэда, адчынены з 7:00 AM да 7:00 PM (да 5:00 PM з лістапада па люты).

Спасылкі Інфармацыя мэрыі Сіндзюку (англ.) Турыстычная Асацыяцыя Сіндзюку (англ.) Кансэн-эн у «Waseda Weekly» (англ.)

Катэгорыя:Славутасці Японіі Катэгорыя:Сады і паркі Японіі Катэгорыя:Японскі сад