Уілау Сміт (; ) — амерыканская спявачка, актрыса і танцорка. Дачка Уіла Сміта і Джады Пінкет-Сміт.

Нарадзілася і вырасла ў Лос-Анджэлесе. У кіно дэбютавала ў фільме «Я — легенда», дзе здымалася разам са сваім бацькам, а пазней з’явілася ў стужцы «» разам з Эбігейл Брэслін.

Музычную кар’еру пачала з сінгла «Whip My Hair» (2010), які дасягнуў 11-га месца ў чарце Billboard Hot 100. Раней Сміт падпісала кантракт з лэйблам Roc Nation, які належыць яе настаўніку Jay-Z, стаўшы самай маладой выканаўцай у гісторыі кампаніі. У 2011 годзе яна выпусціла сінглы «21st Century Girl» і «Fireball», запісаны пры ўдзеле Нікі Мінаж.

Дэбютны студыйны альбом Сміт — «» (2015) — быў натхнёны неасоўлам. У яго ўвайшоў сінгл «Wait a Minute!», які атрымаў двойчы плацінавы статус ад Амерыканскай асацыяцыі гуказапісных кампаній (RIAA).

Пазней спявачка выпусціла альбомы «» (2017) і «» (2019), якія былі высока ацэнены музычнымі крытыкамі. Чацвёрты альбом — «Lately I Feel Everything» (2021) — стаў першай працай Сміт, што трапіла ў чарт Billboard 200. У яго ўвайшоў сінгл «Transparent Soul», сертыфікаваны як залаты RIAA.

У тым жа годзе яна атрымала другі ў сваёй кар’еры хіт у Billboard Hot 100 з песняй «Meet Me at Our Spot», запісанай у складзе дуэта The Anxiety разам з Тайлерам Коўлам.

Пяты альбом спявачкі — «Coping Mechanism» (2022) — стаў яе апошнім рэлізам на лэйбле Roc Nation. Пасля гэтага яна падпісала кантракт з кампаніяй Gamma, на якой выпусціла свой шосты альбом «» (2024).

Абраная фільмаграфія

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы агучвання ЗША Катэгорыя:Кінаактрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Малады акцёр» Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты ЗША