LookByMedia — незалежнае беларускае фотаагенцтва і візуальны архіў, які дзейнічае ў эміграцыі. Створана ў 2025 годзе для забеспячэння беларускіх незалежных медыя актуальнымі і гістарычнымі фотаматэрыяламі на фоне крытычнага дэфіцыту візуальнага кантэнту і ліквідацыі незалежнай прэсы ўнутры Беларусі.
Гісторыя стварэння Пасля масавых палітычных рэпрэсій 2020—2021 гадоў у Беларусі крызіс незалежнай журналістыкі моцна закрануў візуальную сферу. Большасць фотакарэспандэнтаў былі вымушаныя пакінуць краіну, бо фотадакументаванне падзей для незалежных СМІ і супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» пачало карацца крымінальным пераследам. Тыя, хто застаўся, сталі працаваць «у стол», а медыя сутыкнуліся з вострым дэфіцытам выяў сапраўднай беларускай рэальнасці.
З мэтай вырашэння гэтай праблемы і архівацыі ўжо існых візуальных сведчанняў у маі 2025 года было заснавана фотаагенцтва LookByMedia. Заснавальнікам і шэф-рэдактарам агенцтва выступіў вядомы беларускі фатограф Сяргей Балай, а само яно было ўтворанае на базе былой каманды фотасэрвісу партала TUT.BY.
Першапачаткова дзейнасць каманды факусавалася выключна ў аднайменным Telegram-канале агенцтва, дзе публікаваліся новыя фотаздымкі. З развіццём архіва, які кожны дзень папаўняўся новымі кадрамі і пачаў перавышаць аб'ём сацыяльных сетак, была прынятая пастанова аб стварэнні паўнавартаснай пляцоўкі.
2 кастрычніка 2025 года LookByMedia афіцыйна запусцілі свой вэб-сайт, які стаў сэрвісам для пошуку і сістэматызаванага заказу выяў.
Фармат і прынцыпы працы Праект функцыянуе адначасова як інфармацыйнае агенцтва і візуальны архіў. База ўключае як архіўныя гістарычныя кадры Беларусі, так і свежыя дакументальныя здымкі жыцця ў эміграцыі: дзейнасць беларускіх дыяспар, палітычныя сустрэчы, візіты прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і культурныя імпрэзы.
Пляцоўка дазваляе весці пошук па ключавых словах з падтрымкай беларускай, рускай і англійскай моў.
Умовы карыстання на сайце адаптаваны як для звычайных наведвальнікаў, так і для рэдакцый СМІ:
для ўсіх карыстальнікаў сайта знаходзяцца ў адкрытым доступе фота-прэв'ю паменшанага фармату для зарэгістраваных карыстальнікаў і журналістаў даступны поўны бясплатны доступ да фота ў вэб-разрозненні (да 2000 px па большым боку) пры ўмове размяшчэння вадзянога знака-лагатыпа LookByMedia. Гэтая магчымасць прадастаўляецца толькі пасля ўзгаднення і падпісання дамовы з рэдакцыяй.
Telegram-канал праекта пасля запуску сайта выкарыстоўваецца як пляцоўка для анонсаў новых папаўненняў калекцыі. Сёння фотаматэрыялы імя LookByMedia штодня інтэгруюцца ў стужкі буйнейшых незалежных медыя, такіх як Наша Ніва, Еўрарадыё, Зеркало, Белсат ды інш.
Спасылкі
Афіцыйны сайт LookByMedia Афіцыйны Telegram-канал праекта Афіцыйны Instagram-акаунт праекта
Зноскі
Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2025 годзе Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Фотажурналістыка