Аўсяніца лугавая, мурожніца лугавая (Festuca pratensis) — від шматгадовых травяністых злакавых раслін.
Арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы і Малой Азіі. У культуры пашырана на Каўказе, у Сяредняй Азіі, Сібіры. Расце на лугах, палях, узлесках па ўсёй Беларусі, культывуецца як кармавая расліна.
Вярховы рыхлакустовы сярэднеспелы злак. Генератыўныя парасткі вышынёй 70-100 см. Мяцёлка сціснутая аднабаковая да цвіцення і раскідзістая ў час цвіцення. Каласкі прадаўгаватыя, 3-10 кветкавыя. Зярняўкі ланцэтнай формы, зеленавата-шэрыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Кармавыя расліны