Лібушын () — горад у раёне Кладна Сярэднячэшскага краю Чэхіі. Размешчаны за 4 км на паўночны захад ад адміністрацыйнага цэнтра раёна г. Кладна, да Прагі каля 25 км. Пабудаваны на месцы славянскага паселішча IX-XI стагоддзяў. Да канца IX стагоддзя тут была збудавана магутная крэпасць плошчай каля дванаццаці гектараў, якая знаходзілася ў стратэгічна важным месцы Багеміі. Крэпасць у XI стагоддзі адыграла важную ролю ў барацьбе за ўладу паміж Баляславам Адважным і імператарам Генрыхам II Святым. Пасля замак быў закінуты, паколькі страціў стратэгічнае значэнне. Першая пісьмовая згадка пра Лібушыну сустракаецца ў дакументах князя Бржэліслава I каля 1050 года.
Хуткае развіццё горада адбылося ў другой палове XIX стагоддзя, калі Лібушын зрабіўся адным з цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў раёне Кладна. Насельніцтва
Катэгорыя:Гарады Чэхіі