Патрыятычнае таварыства (польск. Towarzystwo Patriotyczne) — тайная незалежніцкая арганізацыя ў Царстве Польскім, заснаваная ў Белянскай пушчы каля Варшавы 1 мая 1821 года маёрам Валерыянам Лукасінскім. Аб'ядноўвала членаў Нацыянальнага масонства, распушчанага ў 1820 годзе, і Таварыства Вялікапольскіх касінераў. Арганізацыя налічвала 240 членаў, прыкладна 40% з якіх раней належалі да масонства.Швед Вячаслаў. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII - першая чвэрць ХІХ стст.). Біябліяграфічны слоўнік. Гродна: ГрДУ, 2007. - Сс. 259-262.Патрыятычнае таварыства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. - С. 436.Патрыятычнае таварыства // Беларускае энцыклапедыя. Т. 12. С. 184.Towarzystwo Patriotyczne oraz tak zwany spisek koronacyjny 1829 roku: redaktorzy tomu Anna Brus, Mariusz Kulik oraz Henryk Głębocki Instytut Historii im. Tadeusza Manteuffla Polskiej Akademii Nauk, Институт славяноведения Российской академии наук, 2023.

Польская даследчыца Дылангова сцвярджае, што назва «Патрыятычнае таварыства» не ўжывалася членамі арганізацыі і не сустракаецца ў дакументах, а ўзнікла ў час следства ў 1826-1827. Арганізацыя называлася ў перыяд існавання адным словам «таварыства».

Патрыятычнае таварыства не мела выразна акрэсленых мэтаў. Яго агульнымі задачамі было аднаўленне Польшчы ў межах 1772 года шляхам узброенай барацьбы, якая праводзілася ў спрыяльных міжнародных умовах.

Структура Статут Патрыятычнага таварыства складаўся з 4 раздзелаў: «Найвышэйшая ўлада», «Аб правінцыях», «Аб акругах», «Аб стварэнні гмін» – усяго 44 параграфы ў захаваўшайся копіі, але даследчык Шыман Аскеназі лічыць, што яна адрозніваецца ад арыгінала і што паміж статутам і яго выкананнем існавала розніца. Паводле Статута, найвышэйшай уладай у Патрыятычным таварыстве з’яўляўся Цэнтральны камітэт, які складаўся з 7 чалавек: старшыні, намесніка, падскарбія, сакратара, трох членаў, якія збіраліся адзін раз у квартал для слухання справаздачаў старшынь правінцыяў і збору складак.

Патрыятычнае таварыства падзялялася на 7 правінцыяў: Каралеўства Польскае, Вялікае княства Пазнанскае з Калішскім ваяводствам, Галіцыя, Літва, Валынь, Кракаўская рэспубліка, Польскае войска. Кожная правінцыя павінна была стварацца з 3 акругаў, упраўляцца правінцыяльным камітэтам з 5 чалавек (старшыня, дырэктар, падскарбі, сакратар, член), у абавязкі якіх уваходзіла заслухоўваць справаздачы акруговых камітэтаў, збіраць ад іх складкі, пашыраць таварыства. Акругі мелі ад 3 да 9 гмінаў, акруговы камітэт складаўся з 3 чалавек (старшыня, падскарбі, сакратар). Павінна была існаваць найстражайшая канспірацыя – аб вышэйстаячым начальніку ведаў толькі падначалены яму старшыня.

Для стварэння правінцыі на тэрыторыі Літвы і Беларусі ЦК накіраваў палкоўніка А.Аборскага. Літоўская правінцыя (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні, Беластоцкая вобласць) была арганізавана ў маі 1821 у час Свентаянскіх кантрактаў. У лесе пад Вільняй сабраліся каля 15 чал. (браты Юзаф і Ст. Гружэўскія, Ст. і С. Мацкевічы, Міхал Ромер, Ст. Солтан, Б. Мікуліч, І. Белазор, Юзаф Струміла, Юзаф Білевіч і інш.), якія прынялі прысягу Патрыятычнага таварыства. На другім сходзе пад Вільняй, на Паплавах, былі прыняты ў тайнае таварыства маршалак шляхты ковенскай Ігнацы Завіша, Аляксандр Пацей, ген. граф Карл Прозар. У правінцыяльны камітэт увайшлі князь Канстанцін Радзівіл, І.Вайніловіч, Канстанцін Новамейскі, граф А. Солтан. Старшынямі гмін сталі Ігнацы Завіша, Юзаф Білевіч, Юзаф Гружэўскі, Міхал Ромер і інш. У 1822 г. у Патрыятычнае таварыства быў прыняты лідар віленскай моладзі Тамаш Зан. Асноўную ўвагу ў сваёй дзейнасці Літоўская правінцыя павінна была звярнуць на прапагануду сярод асобнага Літоўскага корпуса і магчымасць захапіць арсенал зброі ў Вільні.

Гісторыя У маі 1822 пасля даносу А. Шнэйдера ў Варшаве былі арыштаваны кіраўнікі Патрыятычнага таварыства. Членамі ЦК сталі больш памяркоўныя прадстаўнікі шляхты: падпалкоўнік Севярын Кржыжаноўскі, Анджэй Пліхта, Войцех Гжымала, якія накіравалі дзейнасць не на пашырэнне сваіх шэрагаў, а на ўмацаванне існуючага становішча.

Дзейнасць Літоўскай правінцыі з мая 1822 да 1823 прыпынілася, але пасля наладжвання сувязей з новым складам Цэнтральнага камітэта зноў актывізавалася.

Затым арганізацыя наладзіла кантакты з расійскім Паўднёвым таварыствам, спадзеючыся на супрацоўніцтва ў выпадку паўстання ў Польшчы ці Расіі. Пасля паразы паўстання дзекабрыстаў у 1825 годзе, раскрыўшы іх кантакты, расійскія ўлады выявілі Патрыятычнае таварыства і арыштавалі яго кіраўнікоў. Сеймавы суд 1827–1828 гадоў судзіў членаў гэтай арганізацыі, абвінавачаных у дзяржаўнай здрадзе. Сутыкнуўшыся з ціскам грамадскасці, сейм не знайшоў доказаў дзяржаўнай здрады ў дзейнасці Патрыятычнага таварыства і прыгаварыў яго членаў толькі да кароткіх тэрмінаў пазбаўлення волі.

27 членаў Патрыятычнага таварыства, выкрытых у сувязях з дзекабрыстамі, сядзелі ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Сярод іх з Гродзенскай і Віленскай губерняў: Міхал Ромер, Юзаф Гружэўскі, Ян Ходзька, Юзаф Струміла, Карл Прозар, Завіша, Білевіч, Новамейскі, Вагнер. Прыгаворы расійскага Сената былі суровыя: Антона Ябланоўскага асудзілі на 20 гадоў катаргі, але Мікалай I замяніў яе на пасяленне ў Казані, Машынскага – на 15 гадоў катаргі і наступнае пасяленне, Ромера – на 5 гадоў і пасяленне, Ходзьку – на 4 гады і пасяленне, Гружэўскага – на 5 гадоў і пасяленне і г. д.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Масоны Польшчы Катэгорыя:Змовы Катэгорыя:Тайныя таварыствы Катэгорыя:Дзекабрысты