«Wait» () — песня гурта «Бітлз», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Песня прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан / Мак-Картні, аднак, згодна з матэрыяламі кнігі «Праз шмат гадоў», Мак-Картні ўспамінае пра яе як пра ўласную.
Песня Песня «Wait» была напісана для альбома «Help!» у чэрвені 1965 (разглядалася нават магчымасць уключэння яе ў аднайменны фільм), аднак у альбом не ўвайшла (ёсць версія, што гурт палічыў лепшай для фіналу песню «Dizzy Miss Lizzy», запісаную адмыслова для паўночнаамерыканскага рынку). Пры падрыхтоўцы альбома «Rubber Soul» гурт дазапісаў некалькі партый да зыходнай версіі, каб надаць ёй сучаснейшае гучанне.
Тэкст песні апісвае турботы маладзёна наконт стасункаў з яго дзяўчынай, калі ён знаходзіцца далёка ад яе. Вакальную партыю ў куплетах выконваюць Ленан і Мак-Картні, у той час як у сярэдняй васьмітактавай секцыі спявае толькі Мак-Картні.
Запіс песні Першую версію песні (яшчэ для альбома «Help!») гурт запісаў 17 чэрвеня 1965 года. 11 лістапада было дазапісана яшчэ некалькі вакальных партый, адна дадатковая гітара (з педаллю эфектаў), бубен і маракас.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джордж Харысан — гітара Рынга Стар — ударныя, бубен, маракас
Кавер-версіі Брытанскі выканаўца Фрэнкі Воган (Frankie Vaughan) выпусціў сінгл з кавер-версіяй песні.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Песні The Beatles Катэгорыя:Песні 1965 года