Янаўскі край — беларуская газета Іванаўскага раёна Брэскай вобласці, заснаваная ў 1943 г. пад назвай «Партызан Палесся». Да 1965 г. мяняла назву на «Камуніст» і «Сталинский путь». У 1965-2016 гг. называлася «Чырвоная звязда», а з 2017 г. выходзіць пад цяперашняй назвайМы вітаем вас на сайце газеты "Янаўскі край" // Сайт Янов.BY. Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г. Іванава тыражом у 5750 экземлярыМы вітаем вас на сайце газеты "Янаўскі край" // Сайт Янов.BY.
Дыскусія вакол перайменавання газеты ў 2016 г. У навуковым артыкуле, прысвечаным беларускай сучаснай журналістыцы адзначалася, што "у маі – чэрвені гэтага (2016) года на старонках іванаўскай «раёнкі» разгарнулася дыскусія, падставай для якой стала вестка аб неабходнасці перайменавання выдання. Дарэчы, у 2009 г. гэтае пытанне ўжо выносілася на ўсеагульнае абмеркаванне жыхароў рэгіёна, аднак тады прапанова не атрымала шырокай падтрымкі чытачоў... Як таму і належыць, у першую чаргу журналісты «раёнкі» звярнуліся па параду да сваіх чытачоў: праз сем гадоў жыхары рэгіёна прынялі ініцыятыву рэдакцыі больш лаяльна, чым першапачаткова. Свае прапановы ў самых розных формах (напісаўшы ліст, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю ці пакінуўшы каментарый на сайце) мог выказаць кожны жадаючы. Па выніках інтэрнэт-апытання, якое і паставіла кропку ў справе (у апытанні, што праводзілася ў чэрвені 2016 г., прынялі ўдзел 530 чалавек), пераважная большасць карыстальнікаў падтрымала новую назву выдання, прапанаваную працоўным калектывам «раёнкі»: 68,9 % наведвальнікаў сайта аддалі свой голас за «Янаўскі край» і толькі 13,6 % апытаных засталіся вернымі традыцыі. Па меркаванні рэдактара «Чырвонай звязды» І. Гетмана... «назва, звязаная з мясцовымі рэаліямі... будзе садзейнічаць росту рэгіянальнага патрыятызму і, магчыма, расшырэнню чытацкай аўдыторыі сярод тых людзей, чый светапогляд фарміраваўся ў часы станаўлення Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы». Вядома, пераважная большасць з іх моладзь – менавіта тая катэгорыя людзей, для якіх сучасныя «раёнкі» пакуль што застаюцца перажыткам савецкіх часоў. Безумоўна, змена назвы карэнным чынам не палепшыць становішча мясцовага друку, аднак верагоднасць таго, што за кошт актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў выданне зможа павялічыць сваю чытацкую аўдыторыю, сапраўды, ёсць. Больш за тое, новая назва газеты «Янаўскі край» пераклікаецца з электронным адрасам сайта выдання (janow.by), што таксама садзейнічае прасоўванню інтэрнэтстаронкі ў пошукавых сістэмах. Рэдакцыі ж неабходна працягваць працу над пашырэннем тэматычнай разнастайнасці матэрыялаў, жанравай палітры выдання, а таксама ўдасканальваць знешні выгляд яго друкаванай і электроннай версійАлена Кунахавец-Плявака. Савецкая спадчына ў назвах сучасных раённых газет: устойлівы брэнд ці перажытак мінулага? // Інфармацыйны рэсурс сучаснай перыёдыкі. Журналістыка-2016, с.80-81". У сувязі з адмовай ад праваднога вяшчання ў 2016 г. і рэарганізацыяй сістэмы радыёвяшчання ў Беларусі перастала дзейнічацьАлена Кунахавец-Плявака. Савецкая спадчына ў назвах сучасных раённых газет: устойлівы брэнд ці перажытак мінулага? // Інфармацыйны рэсурс сучаснай перыёдыкі. Журналістыка-2016, с.80.
Вядомыя асобы Аляксей Трафімавіч Каўко — галоўны рэдактар у 1965-82 гг. Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч — галоўны рэдактар у 2008-16 гг.
Радыёпраграма «Гаворыць Іванава» Пры рэдакцыі газеты дзейнічала радыёпраграма «Гаворыць Іванава» на чале з Ірынай Аляксееўнай СаломкаГаворыць Іванава // База «СМІ Беларусі». З 30.06.2001 па 16.01.2017 г. рэдакцыя выданняў дзейнічала пад назвай «Рэдакцыя газеты «Чырвоная звязда» і праграмы радыёвяшчання «Гаворыць Іванава»», што сведчыць або існаванні радыёпраграмы ў азначаны перыядРедакция газеты "Яновский край", УНП 200074558, на Вizinspect.by.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Тэлеграм канал Facebook Instagram Архіў свежых нумароў газеты на Вelkiosk Архіў нумароў газеты на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за 2017 г.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Іванаўскі раён