Ка́ста — расійскі рэп-гурт з Растова-на-Доне, створаны у 1999 годзе.

Удзельнікі Дзеючыя

Уладзіслаў "Влади" Ляшкевіч (нар. 17 снежня 1978 года, Растоў-на-Доне) — рэп-выканаўца і аўтар тэкстаў гуртоў 2XL (1995), «Психолирик» (1995—1999) і «Каста» (1999—цяпер) Міхаіл "Шым" Епіфанаў (нар. 25 студзеня 1979 года, Растоў-на-Доне) — рэп-выканаўца і аўтар тэкстаў гуртоў «Психолирик» (1996—1999) і «Каста» (1999—цяпер) Андрэй "Хаміль Пасечны (нар. 19 кастрычніка 1979 года, Растоў-на-Доне) — рэп-выканаўца і аўтар тэкстаў гуртоў «Династия Альфа» (1996—1997), «Психолирик» (1999) і «Каста» (1999—цяпер) Антон "Змей" Мішэнін (нар. 21 студзеня 1982 года, Растоў-на-Доне) — рэп-выканаўца і аўтар тэкстаў гуртоў «Западный сектор» (1998—2000), «Грани» (2000—май 2006) і «Каста» (1999—цяпер)

Крытыка У 2008 годзе Кірыл Іваноў з OpenSpace назваў "Касту" "адной з самых паважаных груп у рускім хіп-хопе", чый дэбютны альбом "Громче воды, выше травы" (2002) зрабіў іх новымі лідэрамі жанру, пашырыўшы зону ўплыву рускага рэпу да правінцыі.

У 2008 годзе тэатральны рэжысёр Эдуард Баякоў адзначае трэкі «Истина где-то рядом» і «Вокруг шум» гурта «Каста», лічачы, што «яны стануць тымі трэкамі і тэкстамі, праз якія будуць меркаваць пра наш час».

У 2012 годзе Барыс Барабанаў адзначыў: «Растоўская рэп-групоўка — першы калектыў, які прымусіў гаварыць пра рускамоўны рэп як пра сацыяльную з'яву, якая выходзіць далёка за межы тынэйджэрскай культуры. Яны даказалі, што рускі рэчытатыў — гэта значна больш чым карыкатурныя персанажы ў кепках і шырокіх штанах...».

У 2015 годзе галоўны рэдактар партала The Flow Андрэй Нікіцін у рамках праекта «Beats&Vibes: 50 главных событий в русском рэпе» прысвяціў артыкул гурту, у якім «Каста» была згаданая як «першая група з рэгіёнаў, якой удалося прарвацца ў мэйнстрым».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

 — «Громче воды, выше травы»  — «Быль в глаза» (перавыдаздены ў 2009 годзе)  — «Четырёхглавый орёт»  — «Об изъяне понятно»  — «Чернила осьминога»  — «Альбомба»  — «Новинки зарубежного рэпа»

Зноскі

Спасылкі

(2000—2024) Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Расіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты Rap Music