Дзяні́с Уладзі́міравіч Язе́рскі (; нар. 1981, Капсукас, Літоўская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ідэолаг. Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (з 2024 года). Намеснік старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі. З'яўляецца адным з галоўных публічных ініцыятараў і абаронцаў масавай кніжнай цэнзуры ў краіне.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1981 годзе ў горадзе Капсукас Літоўскай ССР (сучаснае Марыямпале, Літва).
Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў у Гомелі ў якасці таваразнаўца камерцыйнага аддзела прыватнага прадпрыемства «Фанера-запалкавы камбінат». Пазней перайшоў на ідэалагічную і камсамольскую працу. З 2005 па 2010 год працаваў першым сакратаром Навабеліцкага раённага, а затым Гомельскага гарадскога камітэта БРСМ.
У 2010—2012 гадах узначальваў аддзел па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама. З 2012 года працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, а 31 ліпеня 2014 года быў прызначаны начальнікам упраўлення спорту і турызму Гомельскага аблвыканкама.
У 2019 годзе Дзяніс Язерскі пайшоў на павышэнне і ўзначаліў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. У кастрычніку 2023 года, пасля структурных змен у выканкаме, стаў кіраўніком камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама.
У 2024 годзе быў прызначаны намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе Ігара Бузоўскага. Разам з пасадай Язерскі аўтаматычна атрымаў месца намесніка старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі, якая адказвае за выключэнне з продажу «шкодных» кніг.
Ідэалагічныя погляды і рыторыка На пасадзе галоўнага ідэолага Гомельшчыны Язерскі актыўна прасоўваў дзяржаўны наратыў, накіраваны на супрацьстаянне з краінамі Захаду і абарону існуючага палітычнага курсу. У чэрвені 2021 года, каментуючы выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Брэсцкай крэпасці, Язерскі заявіў, што краіны Захаду павінны стаяць на каленях перад беларусамі:
Абгрунтоўваючы правільнасць дзяржаўнага ладу, ён заклікаў грамадзян звярнуць увагу на матэрыяльны дабрабыт і аўтамабілі на вуліцах, супрацьпастаўляючы Беларусь краінам, дзе адбыліся палітычныя змены:
На пасадзе намесніка міністра інфармацыі Язерскі працягнуў трансляваць ідэалагічныя ўстаноўкі ўжо ў дачыненні да культуры і літаратуры. У чэрвені 2026 года на Форуме маладых літаратараў ён заклікаў маладых пісьменнікаў арыентавацца не на камерцыйны поспех, а фарміраваць дзяржаўны культурны код.
Кніжная цэнзура
На пасадзе намесніка старшыні Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі Дзяніс Язерскі стаў галоўным публічным абаронцам і каментатарам масавых кніжных забаронаў у Беларусі. Ён адкрыта апраўдвае выманне з продажу сотняў кніг замежных і незалежных аўтараў, у тым ліку твораў сусветнай мастацкай класікі і гістарычных прац.
У сакавіку 2025 года на сімпозіуме літаратараў ён ахарактарызаваў літаратуру заходніх аўтараў як «шлак» і патлумачыў матывы забаронаў:
У кастрычніку 2025 года намеснік міністра раскрыў глабальныя геапалітычныя і дэмаграфічныя матывы працы камісіі, заявіўшы, што большасць забароненых кніг утрымліваюць «прапаганду ЛГБТ», і гэта непасрэдна пагражае існаванню беларускай нацыі:
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мар’ямполі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі ГДТУ імя П. В. Сухога Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Ідэолагі Беларусі Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі