Ну́вара-Э́лія — горад у Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі. Знаходзіцца на вышыні 1884 м над узроўнем мора ля падножжа гары Підуруталагала — самага высокага піка Шры-Ланкі.
Тапаніміка Назва «Нувара-Элія» перакладаецца як «горад на раўніне» ці «горад святла».
Вытворчасць Нувара-Элія — адно з самых вядомых месцаў па вытворчасці гарбаты. Чайныя плантацыі раскінуты на вышыні ад 1400 да 2400 метраў. Чай Нувара-Эліі адрозніваецца крэпасцю і выразным водарам.
Турызм «Горад свету» Нувара-Элія — цэнтр турызму. У Нувара-Эліі знаходзяцца SPA і гольф-гатэлі. Сюды рэгулярна арганізуюцца гастранамічныя туры, арыентаваныя на знаёмства з чайнымі традыцыямі.
Таксама развіты экатурызм. Турысты прыязджаюць палюбавацца вадаспадамі Дыялума, Бамбараканда, а таксама больш мініятурнымі воднымі каскадамі. У 10 км ад горада знаходзіцца Батанічны сад Хакгала.
Зноскі
Спасылкі
Чайные плантации Нувара Элии Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі