Гета ў Песках (лета 1941 — 2 лістапада 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Перад вайной у вёсцы Пескі з 3000 жыхароў 2000 былі габрэі. Акупацыя доўжылася з чэрвеня 1941 года да 13 ліпеня 1944 года.

Гета ў Песках было арганізавана неўзабаве пасля акупацыі, а вясной 1942 года, за некалькі месяцаў да ліквідацыі, было абгароджана калючым дротамЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.») . У яго было сагнана больш за 2000 чалавек, выкарыстоўваючы на прымусовых працах. У тэрыторыю гета ўвайшлі яўрэйскія могілкі, сінагога і дамы побач з ёй. Немцы спецыяльна правялі межы так, каб рака Зэльвянка не праходзіла па гета, і крыніцай вады ў гета быў адзіны калодзеж. Смага, голад і хваробы забівалі вязняў.

2 лістапада 1942 года вязняў (ад 1000 — 1600 да 2000 чалавек) пачалі накіроўваць у Валкавыскае гета. Габрэяў гналі пешшу і везлі на калёсах, а тых, хто не мог перасоўвацца — слабых, хворых і старых — пакінулі ў мястэчку, паабяцаўшы, што іх перавязуць пазней. Гэтых пакінутых загналі ў драўляны дом каля габрэйскіх могілак і спалілі жыўцом. Згарэлі 20 мясцовых яўрэяў і 3 з Мастоў. Хто мог — спрабаваў выбрацца праз вокны і дзверы, але ахова страляла па іх. Выратавацца ўдалося толькі некалькім маладым габрэям.

Памяць Ахвярам генацыду яўрэяў у Песках усталяваны помнікBelarus Holocaust Memorials Project. Peski .

Крыніцы

Літаратура

Пескі Катэгорыя:Гісторыя Мастоўскага раёна Катэгорыя:Пескі (Мастоўскі раён)