Пітэр Зееман (нідэрл. Pieter Zeeman; , Зонемар, Нідэрланды — , Амстэрдам) — нідэрландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1902), разам з Хендрыкам Лорэнцам, «за выдатныя заслугі ў даследаваннях уплыву магнетызму на радыяцыйныя з'явы ».

Дзейнасць У 1896 г., па просьбе Лорэнца, даследуе ўздзеянне магнітнага поля на спектральныя лініі крыніцы выпраменьвання і адкрывае эфект, вядомы цяпер пад назвай эфекту Зеемана. Адкрыццё эфекту пацвердзіла вернасць тэорыі электра-магнітнага выпраменьвання Лорэнца.

У 1900 г. Зеемана прызначылі прафесарам фізікі ў Амстэрдамскім універсітэце. У 1908 г. ён становіцца дырэктарам інстытута фізікі гэтага ўніверсітэта.

У 1921 г. атрымаў медаль імя Генры Драпера. Адзін з кратараў на Месяцы названы ў яго гонар кратарам Зеемана.

Гл. таксама Эфект Зеемана

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Фатаграфія і кароткая інфармацыя

Катэгорыя:Фізікі Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Выкладчыкі Амстэрдамскага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Нідэрландаў