Спадар Ніхто супраць Пуціна (, ) — дацка-чэшскі дакументальны фільм 2025 года, зняты сурэжысёрамі Паўлам Таланкіным і Дэвідам Барэнштэйнам; апошні таксама выступіў аўтарам сцэнара. Карціна апавядае пра змены ў расійскай школе, якія адбыліся пасля пачатку ўварвання Расіі на Украіну пад уздзеяннем дзяржаўнай прапаганды і мілітарызацыі.

Павел Таланкін працаваў педагогам-арганізатарам і відэаграфам у школе №1 горада Карабаша ў Чэлябінскай вобласці. У яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя і здымка такіх мерапрыемстваў, як лінейкі, конкурсы і адкрытыя ўрокі. Пасля пачатку ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года ён сумесна з амерыканскім рэжысёрам Дэвідам Барэнштэйнам употай пачаў распрацоўку дакументальнага фільма, які адсочвае ўзмацненне прапаганды ў навучальнай установе. Летам 2024 года Таланкін пакінуў Расію са знятым на працягу двух гадоў матэрыялам, з якога была зманціравана канчатковая версія фільма . Вучні і выкладчыкі не давалі згоды на выкарыстанне знятых кадраў у фільме «Спадар Ніхто супраць Пуціна» .

Прэм'ера адбылася 25 студзеня 2025 года на фестывалі незалежнага кіно «Сандэнс», дзе фільм удастоіўся спецыяльнага прыза журы. У далейшым праца была адзначана прэстыжнымі прэміямі «Роберт» і BAFTA, а ў сакавіку 2026 года была ўдастоена прэміі «Оскар» за лепшы дакументальны фільмMr Nobody Against Putin wins the best documentary Oscar. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі заходніх крытыкаў, у той час як у Расіі ён быў забаронены, а Таланкін быў абвешчаны «замежным агентам»; праўладныя расійскія сродкі масавай інфармацыі назвалі карціну «антырасійскай», а самога Таланкіна — «здраднікам».

11 красавіка 2026 года поўная версія фільма была апублікавана на YouTube-канале рускай службы BBC.

Зноскіоскі

Спасылкі

Катэгорыя:Адукацыя ў Расіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Вікіпедыя:Фільмы з памылкай у IMDb Катэгорыя:Фільмы 2025 года Катэгорыя:Фільмы паводле алфавіта Катэгорыя:Антываенныя фільмы Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Расіі Катэгорыя:Уварванне Расіі ва Украіну (2022) Катэгорыя:Дакументальныя фільмы 2025 года