Прэмія імя Міхала Анемпадыстава — беларуская штогадовая мастацкая прэмія.
Заснавана ў 2019 годзе, названа ў памяць беларускага дызайнера, паэта, мастака і культуролага Міхала Анемпадыства. Заснавальнікі — Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі саюз дызайнераў, Лятучы ўніверсітэт, ТАА «H&L» і фонд «Open Culture».
Прэмія надаецца аўтару (або некалькім аўтарам) лепшай вокладкі беларускай кнігі. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум двум з наступных крытэрыяў: выдадзена ў беларускім выдавецтве; напісана беларускім аўтарам; напісана па-беларуску або перакладзена з беларускай; яе змест звязаны з Беларуссю або яе культурай. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне, а таксама адпаведнасць зместу кнігі.
2019 Журы: Адам Глобус, Вольга Бабкова, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Антаніна Слабодчыкава, Алена Дашкевіч, Юрый Тарэеў, Васіліса Паляніна.
Кароткі спіс
(Рычардас Гавяліс «Віленскі покер»), Анатоль Лазар (Чарльз Букоўскі «Чытво»), Аляксандр Лучына (VEHA «Найлепшы бок»), Арцём Масюкевіч (Святлана Алексіевіч «Галасы Утопіі»), Агата Пойзан («Вясна 2017»), Анастасія Стальмахова (Вольга Шпарага «Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии»), Святлана Татарнікава (Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі»), Сяргей Шаматульскі (Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе»), Сяргей Шаматульскі (Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»), Уладзіслава Юрчанка (Антон Кулон «Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС»).
2020 Журы: Вольга Бабкова, Адам Бароўскі, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Артур Клінаў, Генадзь Мацур, Васіліса Паляніна, Антаніна Слабодчыкава, Юрый Тарэеў.
Кароткі спіс Жанна Гладко (Вольга Гапеева «Чорныя макі»), Павел Дарохін (Крысціна Бандурына «Homo»), Наталля Паваляева (Іда Ліндэ «Паехаць на поўнач, каб памерцi»), Наталля Паваляева (Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць»), Кацярына Пікірэня (Міхаіл Вешым «Англійскі сусед»), Кацярына Пікірэня і Павел Касцюкевіч (Джэром Клапка Джэром «Трое ў чоўне і пёс з імі»).
2021 Журы: Вольга Бабкова, Антаніна Слабодчыкава, Адам Бароўскі, Генадзь Мацур, Кацярына Пікарэня.
Кароткі спіс
Кацярына Даманнікава і Андрэй Ганчарук (Алесь Плотка «Лотас на асфальце»), Павел Дарохін (Збых Слупоўскі «Нарысы сучаснага краязнаўства»), Павел Дарохін (Юры Іздрык «Папяросы»), Алена Дашкевіч («Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»), Анатоль Лазар (Змiцер Лукашук, Максiм Гаруноў «Беларуская нацыянальная ідэя»), Наталля Паваляева (Юлія Цімафеева «ROT»).
2022 Журы:
Кароткі спіс
Лізавета Дубінчына, Дар’я Кулікова (Дар’я Бялькевіч «Слёзы на вецер». Мінск, Янушкевіч, 2021), Анатоль Лазар (Васіль Вітка «Плыў па мору чамадан». Мінск, Koska, 2021), Анатоль Лазар («(Не)расстраляныя», укладанне Сяргея Будкіна, Віктара Жыбуля. Мінск, Янушкевіч, 2021) Анатоль Лазар, Аліса Лазар (Іван Мележ «Людзі на балоце». Мінск, Папуры, 2021), Аляксандр Лучына (VEHA «Апошні фотаздымак». Мінск, Галіяфы, 2021), Маргарыта Сянькова («Эда. Песні пра багоў». Мінск, Галіяфы, 2021) Сяргей Шабохін (Кабаясі Іса «Выбраныя хайку». Мінск, Галіяфы, 2021), Сяргей Шаматульскі (Зміцер Крэс «Вялесава племя». Вільня, Логвінаў, 2021).
2023 Журы: Ганна Чыстасердава, Вольга Бубіч, Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка, Артур Вакараў. Кароткі спіс
ананім (Альгерд Бахарэвіч «Вершы»), Яна Галушкіна (VEHA «Людзі Лесу»), Анатоль Лазар (Янка Купала «Выбранае»), Анатоль Лазар (Васіль Быкаў «Знак Бяды»), Юлія Лар’янава і Таня Скарынкіна (Таня Скарынкіна «YESМАМОЧКА»), Кацярына Пікірэня (Ганна Комар «Мы вернемся»), Кацярына Пікірэня (Вальжына Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»), Кацярына Пікірэня (Макс Шчур «Там, дзе нас няма»). Доўгі спіс:
Поўны спіс:
2024 Журы: Ганна Чыстасердава, Вольга Бубіч, Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка, Артур Вакараў.
Кароткі спіс
Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі (Наста Кудасава, Святлана Дземідовіч «Побач»), Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова (Артур Камароўскі «Corpus Vile»), Анатоль Лазар (Алесь Разанаў «З маланкаю ў сэрцы»), Кацярына Пікірэня («Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»), Кацярына Пікірэня (Мэір Шалеў «За сіняй гарой»), Адам Паўлоўскі (Андрэй Сцепанюк «Зямля над белай ракой»), Сяргей Шабохін (Зінаіда Бандарына «Да новага заўтра»), Сяргей Шабохін (Яўгенія Пфляўмбаўм «Сонца»), Сяргей Шаматульскі (Сяргей Лескець «Шэпт»).
Доўгі спіс:
Поўны спіс:
2025 Журы:
Кароткі спіс
Артур Вакараў (Алег Латышонак «Жаўнеры БНР»), Анастасія Вішнякова (Наталка Кучмель «Залатое»), Маша Мароз і Ігар Юхневіч (Маша Мароз, Валерый Мароз, Ігар Бабкоў, Ганна Карпенка «Доўгая дарога дамоў»), Андрэй Пакроўскі і Ігар Юхневіч (Сяргей Прылуцкі «Гіброіды»), Ігар Юхневіч і Маша Мароз (Голя з Ополя «Мое баба — діректор морга»), Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак і Верна Харт (Таццяна Заміроўская «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ»). Доўгі спіс:
Поўны спіс:
2026 Збор заявак пачаўся 16 сакавіка 2026 года.
У культуры У 2026 годзе ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» па слядах прэміі імя Анемпадыстава выйшла кніга «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку», прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У выданні — вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь працэс афармлення беларускай кнігі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэміі Беларусі Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр