Белару́ская практы́чная транскры́пцыя кіта́йскай мо́вы — афіцыйная нарматыўная сістэма перадачы кітайскіх складоў, запісаных фанетычным алфавітам піньінь, сродкамі беларускай мовы.
Сістэма была распрацавана беларускімі мовазнаўцамі і кітаязнаўцамі і зацверджана ў 2025 годзе для ўніфікацыі перадачы кітайскіх уласных імёнаў, тапонімаў і тэрмінаў у беларускай інфармацыйнай, адукацыйнай і выдавецкай прасторы.
Гісторыя стварэння і зацвярджэння Да стварэння ўласнай беларускай сістэмы транскрыпцыі пры перакладзе з кітайскай на беларускую мову перакладчыкі пераважна абапіраліся на рускамоўную традыцыю — сістэму Паладыя. З-за гэтага кітайскія склады часта перадаваліся без уліку фанетычных магчымасцей беларускай мовы (напрыклад, кітайскі склад zhang перадаваўся як чжан, zi як цзы, jie як цзе), што прыводзіла да блытаніны, непаслядоўнасці і дэзарыентавала чытача.
Першая спроба стварыць адзіную ўніфікаваную сістэму перадачы кітайскіх складоў на беларускую мову была рэалізавана ў 2021 годзе пры выданні «Кітайска-беларускага слоўніка. Беларуска-кітайскага слоўніка» (каардынатарам працы над транскрыпцыйнай табліцай выступіла Настасся Сямашка).
У далейшым сістэма была ўдасканалена ў рамках падрыхтоўкі фундаментальнага акадэмічнага «Кітайска-беларускага слоўніка» (2026). Распрацоўка вялася на аснове кітайскага піньіня і прынцыпаў перадачы складоў сродкамі Міжнароднага фанетычнага алфавіта (IPA) з улікам вопыту іншых сістэм транскрыпцыі на аснове кірыліцы. Нарматыўная табліца транскрыпцыі была афіцыйна разгледжана і ўхвалена на пасяджэннях Вучонага савета Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (пратакол № 6 ад 25 сакавіка 2025 года) і Савета Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ (пратакол № 7 ад 14 красавіка 2025 года).
Прынцыпы і правілы перадачы Беларуская сістэма транскрыпцыі імкнецца максімальна выкарыстоўваць уласныя фанетычныя сродкі беларускай мовы, каб наблізіць гучанне да арыгінальнага кітайскага вымаўлення. У адрозненне ад рускай сістэмы Паладыя, у беларускай транскрыпцыі выкарыстоўваюцца наступныя адпаведнікі: zhang перадаецца як джан (а не чжан); zhi перадаецца як джы (а не чжи); zi перадаецца як дзы (а не цзы); jie перадаецца як дзье (а не цзе); qi перадаецца як ці (а не ци); di перадаецца як ды (а не ди).
Таксама шырока выкарыстоўваецца мяккі знак і апостраф для дакладнай перадачы мяккасці ці цвёрдасці зычных перад галоснымі (напрыклад: tian — т'ень, xian — сьень, jian — дзьень).
Стык складоў Згодна з правіламі, пры перадачы транскрыпцыі двух суседніх складоў, першы з якіх заканчваецца на літару -н (-n), а другі пачынаецца на галосную, на стыку складоў абавязкова ставіцца апостраф. Прыклад: 长安 (Chang'an) — Чан’ань.
Традыцыйныя назвы Пры ўвядзенні новай сістэмы, улічваючы існаванне гістарычна замацаваных русіфікаваных варыянтаў уласных геаграфічных назваў і асабовых імёнаў, дазваляецца падаваць традыцыйнае напісанне ў дужках пасля нарматыўнага беларускага. Прыклады: 长江 (Changjiang) — Вялікая рака, рака Яндзы (Янцзы); 庄子 (Zhuangzi) — Джуан-дзы (Чжуан-цзы).
Табліца транскрыпцыі складоў Ніжэй прыведзена поўная нарматыўная табліца перадачы кітайскіх складоў сістэмы піньінь на беларускую мову.
A a — а ai — ай an — ань ang — ан ao — ао B ba — ба bai — бай ban — бань bang — бан bao — бао bei — бэй ben — бэнь beng — бэн bi — бі bian — б'ень biao — б'яо bie — б'е bin — бінь bing — бін bo — бо bu — бу C ca — ца cai — цай can — цань cang — цан cao — цао ce — цэ cen — цэнь ceng — цэн ci — цы cong — цун cou — цоў cu — цу cuan — цуань cui — цуэй cun — цунь cuo — цуо CH cha — ча chai — чай chan — чань chang — чан chao — чао che — чэ chen — чэнь cheng — чэн chi — чы chong — чун chou — чоў chu — чу chua — чуа chuai — чуай chuan — чуань chuang — чуан chui — чуэй chun — чунь chuo — чуо D da — да dai — дай dan — дань dang — дан dao — дао de — дэ dei — дэй den — дэнь deng — дэн di — ды dian — д'ень diao — д'яо die — д'е ding — дын diu — д'ёў dong — дун dou — доў du — ду duan — дуань dui — дуэй dun — дунь duo — дуо E e — э ei — эй en — энь eng — эн er — ар F fa — фа fan — фань fang — фан fei — фэй fen — фэнь feng — фэн fo — фо fou — фоў fu — фу G ga — га gai — гай gan — гань gang — ган gao — гао ge — гэ gei — гэй gen — гэнь geng — гэн gong — гун gou — гоў gu — гу gua — гуа guai — гуай guan — гуань guang — гуан gui — гуэй gun — гунь guo — гуо H ha — ха hai — хай han — хань hang — хан hao — хао he — хэ hei — хэй hen — хэнь heng — хэн hong — хун hou — хоў hu — ху hua — хуа huai — хуай huan — хуань huang — хуан hui — хуэй hun — хунь huo — хуо J ji — дзі jia — дзья jian — дзьень jiang — дзьян jiao — дзьяо jie — дзье jin — дзінь jing — дзін jiong — дзьюн jiu — дзьёў ju — дзю juan — дзюэнь jue — дзюэ jun — дзюнь K ka — ка kai — кай kan — кань kang — кан kao — као ke — кэ ken — кэнь keng — кэн kong — кун kou — коў ku — ку kua — куа kuai — куай kuan — куань kuang — куан kui — куэй kun — кунь kuo — куо L la — ла lai — лай lan — лань lang — лан lao — лао le — лэ lei — лэй leng — лэн li — лі lia — лья lian — льень liang — льян liao — льяо lie — лье lin — лінь ling — лін liu — льёў long — лун lou — лоў lu — лу lü — лю luan — луань lüe — люэ lun — лунь luo — луо M ma — ма mai — май man — мань mang — ман mao — мао me — мэ mei — мэй men — мэнь meng — мэн mi — мі mian — м'ень miao — м'яо mie — м'е min — мінь ming — мін miu — м'ёў mo — мо mou — моў mu — му N na — на nai — най nan — нань nang — нан nao — нао ne — нэ nei — нэй nen — нэнь neng — нэн ni — ні nian — ньень niang — ньян niao — ньяо nie — нье nin — нінь ning — нін niu — ньёў nong — нун nu — ну nü — ню nuan — нуань nüe — нюэ nuo — нуо O o — о ou — оў P pa — па pai — пай pan — пань pang — пан pao — пао pei — пэй pen — пэнь peng — пэн pi — пі pian — п'ень piao — п'яо pie — п'е pin — пінь ping — пін po — по pou — поў pu — пу Q qi — ці qia — цья qian — цьень qiang — цьян qiao — цьяо qie — цье qin — цінь qing — цін qiong — цьюн qiu — цьёў qu — цю quan — цюэнь que — цюэ qun — цюнь R ran — жань rang — жан rao — жао re — жэ ren — жэнь reng — жэн ri — жы rong — жун rou — жоў ru — жу ruan — жуань rui — жуэй run — жунь ruo — жуо S sa — са sai — сай san — сань sang — сан sao — сао se — сэ sen — сэнь seng — сэн si — сы song — сун sou — соў su — су suan — суань sui — суэй sun — сунь suo — суо SH sha — ша shai — шай shan — шань shang — шан shao — шао she — шэ shei — шэй shen — шэнь sheng — шэн shi — шы shou — шоў shu — шу shua — шуа shuai — шуай shuan — шуань shuang — шуан shui — шуэй shun — шунь shuo — шуо T ta — та tai — тай tan — тань tang — тан tao — тао te — тэ tei — тэй ten — тэнь teng — тэн ti — ты tian — т'ень tiao — т'яо tie — т'е ting — тын tong — тун tou — тоў tu — ту tuan — туань tui — туэй tun — тунь tuo — туо W wa — ва wai — вай wan — вань wang — ван wei — вэй wen — вэнь weng — вэн wo — во wu — ву X xi — сі xia — сья xian — сьень xiang — сьян xiao — сьяо xie — сье xin — сінь xing — сін xiong — сьюн xiu — сьёў xu — сю xuan — сюэнь xue — сюэ xun — сюнь Y ya — я yan — ень yang — ян yao — яо ye — е yi — і yin — інь ying — ін yo — ё yong — юн you — ёў yuan — юэнь yue — юэ yun — юнь Z za — дза zai — дзай zan — дзань zang — дзан zao — дзао ze — дзэ zei — дзэй zen — дзэнь zeng — дзэн zi — дзы zong — дзун zou — дзоў zu — дзу zuan — дзуань zui — дзуэй zun — дзунь zuo — дзуо ZH zha — джа zhai — джай zhan — джань zhang — джан zhao — джао zhe — джэ zhen — джэнь zheng — джэн zhi — джы zhong — джун zhou — джоў zhu — джу zhua — джуа zhuai — джуай zhuan — джуань zhuang — джуан zhui — джуэй zhun — джунь zhuo — джуо
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кітайская мова Катэгорыя:Фанетыка Катэгорыя:Раманізацыя і транскрыпцыя Катэгорыя:Беларуская мова