«Газавае святло» — артыкул Інгрыд Бергман () — амерыканскі трылер Джорджа К’юкара (1944) з удзелам Інгрыд Бергман, Шарля Буае, Джозефа Котэна і Анджэлы Лэнсберы (у яе кінадэбюце). Зняты паводле аднайменнай п’есы Патрыка Гамільтана (1938), якая ставілася ў Амерыцы пад назвай «Вуліца анёла» і была ўжо экранізавана ў Англіі ў 1940 годзе. З назвай і зместам фільма звязаны тэрмін «газлайтынг», які з’яўляецца адной з формаў псіхалагічнага гвалту, маніпуляцыі. Такое ўздзеянне перш за ўсё накіравана на тое, каб прымусіць чалавека сумнявацца ў адэкватнасці свайго ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, адчуць няўпэўненасць.

Фільм быў зняты і выйшаў на экраны ў 1944 годзе, меў поспех у публікі і ў крытыкаў. Кіназнаўцы адзначалі багатыя дэкарацыі і дэталі, якія аднаўляюць віктарыянскую эпоху, напружанасць дзеяння, акцёрскі ансамбль. Аўтары былі намінаваныя на сем прэмій «Оскар», атрымаўшы дзве з іх: найлепшая жаночая роля і найлепшыя мастакі-дэкаратары. У 2001 годзе па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва ён увайшоў у спіс «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў па версіі AFI». У 2019 годзе ўключаны ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Катэгорыя:Фільмы 1944 года