Драздовічы герба «Ястрабец» — шляхецкі род.
У вывадах шляхецтва XIX ст. Драздовічы спасылаліся на папулярны тым часам фальсіфікат — «попіс шляхты 1420 года», у якім фігуравалі быццам іх продкі Дразды. Першыя ж пэўныя звесткі пра Драздовічаў датуюцца 1670—1674 гадамі.
Юзаф — першы пэўна вядомы Драздовіч, у 1670-я гады валодаў або арандаваў маёнтак Арэхаўна. Меў некалькі сыноў. Ян — адзін з сыноў Юзафа і спадчынікаў Арэхаўны — быў жанаты з Марыянай з Шыпілаў. Барталамей Ян (памёр да 1832) быў жанаты з Яганай з Вількіцкіх, меў прынамсі двух сыноў. Юзаф (нар. 1792), жыў у Барысаўскім павеце Стафан (нар. 1799), быў двойчы жанаты, з Саламеяй з Шыпілаў (1794 — 12-15.11.1832, Свяды, памерла падчас родаў, пахавана на вясковых могілках у Чашках) і з Вікторыяй з Шыманскіх. (1) Марыяна (1) Разалія (1) Ганна (12-15.11.1832, Свяды — пам. да 1834), ахрышча 17.11.1832 года ў Празароцкім касцёле. (2) Нарцыз (26 кастрычніка 1833, Усвяды — 1890), ахрышчаны 29.10.1833 года ў Празароцкім касцёле. Быў жанаты з Юзэфай з Карчэўскіх. тры сыны Геранім Уладзіслаў дачка Язэп (1.10.1888-15.9.1954)
Крыніцы
Літаратура
Драздовічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — 847 с. : л. іл. — ISBN 978-985-01-1252-1. — С. 498—522.
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя