Мадыфікаванне (таксама модынг ад англ. modding) — працэс змянення відэагульні, зроблены гульцамі і фанатамі. Набор змен, які называецца модам ці мадыфікацыяй, можа альбо змяніць існуючую гульню, альбо дадаць кантэнт, створаны карыстальнікам. Модэры, людзі, якія мадыфікуюць відэагульні, могуць уводзіць у гульні розныя змены, у тым ліку змяняць графіку, выпраўляць памылкі (багі) і дадаваць унікальныя элементы гульнявога працэсу. Модынг гульні таксама можна разумець як пошук і ўстаноўку модаў у гульню карыстальніка.

Людзі могуць стаць прыхільнікамі пэўных модаў і могуць удзельнічаць у працэсе распрацоўкі і абмеркавання модаў. Для апісання нязмененай гульні выкарыстоўваюць тэрмін «ваніла» (ад англ. vanilla, бел. ваніль) (напрыклад, «Vanilla Minecraft »).

Зноскі

Катэгорыя:Хакерства Катэгорыя:Распрацоўка відэагульняў Катэгорыя:Мадыфікаванне відэагульняў Катэгорыя:Неафіцыйныя адаптацыі