Дзмітрый Францавіч Гурневіч () — беларускі журналіст, супрацоўнік беларускай службы «Радыё Свабода».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1983 годзе ў вёсцы Дзераўная каля Налібакаў. Скончыў Інстытут медыяадукацыі і журналістыкі Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

У 2006—2016 гадах працаваў на Польскім радыё, у 2007—2016 гадах — на тэлеканале «Белсат». З 2016 года працуе на «Радыё Свабода». Займаецца грамадска-палітычнымі і гістарычнымі тэмамі, піша блогі і займаецца краязнаўствам. Жыве і працуе ў Празе. Цягам журналісцкай кар’еры спецыялізуецца пераважна на беларускай тэматыцы.

Пераслед У 2024 годзе ў дачыненні да паўтара дзясятка журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода» было распачата завочная крымінальная справа.

27 лютага 2025 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў старонку Гурневіча ў X «экстрэмісцкім матэрыялам».

У красавіку 2025 года Гурневіч быў уключаны ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Расіі разам з іншымі беларускімі журналістамі, праваабаронцамі, экспертамі і грамадскімі дзеячамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Супрацоўнікі Беларускай службы Радыё «Свабода» Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата