Зінаіда Міхайлаўна Гурбо (нар. , Ванькоўшчына, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская актрыса.

Біяграфія У 1961—1965 гадах навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1965 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Пастаноўшчыца і выканаўца монаспектакля «Незагойная рана» паводле твораў «Незагойная рана» Васіля Быкава, «Memento mori» Янкі Брыля, «Балада пра смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча.

Узнагароды 2001 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» 2024 — прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка»

Тэатральныя ролі Брунгільда («Гарачае лета ў Берліне» Д. К’юсак) Зося Савіч («Сэрца на далоні» І. Шамякіна) Калугіна («Саслужыўцы» Э. Брагінскага, Э. Разанава) Ірэна («Брыльянт» Е. Пшэздзецкага) Агюстына («Восем жанчын закаханых» Р. Тама) Беларусь («Кастусь Каліноўскі» Ул. Караткевіча) Джэнет Фішэр («Гэты страсна закаханы» Н. Саймана) Цешча («Самазабойца» М. Эрдмана) Марго («Загадка дома Вернье» А. Крысці, Р. Тама) Наталі («Любоў па перапісцы» Л. Вашка) Нінэль Георгіеўна («Адэлаіда» Ж. Унгарда) Цімохаўна («І нас пацалуе світанак» В. Острава) Гіза («Метамарфозы кахання» І. Эркеня) цётка Жэня («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п’есы У. Набокава «Падзея») Маці («Фламенка» В. Маслюка) Секліта («За двума зайцамі» М. Старыцкага) Феадора, Параскева («Кракаўскі студэнт» Г. Марчука) Вучаніца («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С. Алексіевіч) Піскунова («Маленькі свет» А. Паповай) Мар’я Дзям’янаўна («Ліфт» Ю. Чарняўскай) Баба Яга («Дзівосы ў навагоднім лесе» Д. Галубецкага) Бернарда («Дом Бернарды Альбы» Ф. Г. Лоркі) няня Фядосся («Апошнія» М. Горкага) Мыш («Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна)

Літаратура «Прароцтва Арлова спраўдзілася!» / Святлана Дашкевіч // «Культура». — 4-10.12.2004. «Ощущение сцены как счастья» / Т. Котович // «Вечерний Витебск». — 05.07.2004. «Дарункі лёсу» / Юрый Іваноўскі // «Літаратура і мастацтва». — 26.09.2014.

Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Катэгорыя:Актрысы Беларусі