Беларускі вакальны квартэт — музычны калектыў, квартэт, які існаваў у 1927—65 гады ў Мінску.

Гісторыя Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я гады — пры Беларускім радыёцэнтры. Першы склад квартэта: К. ​Мацалевіч, М. ​Швайко (тэнары), У. ​Патапаў, М. ​Нікалаевіч (басы), другі (з 1945) — В. ​Някрасаў, К. Пуроўскі (тэнары), М. Пігулеўскі, Э.​ Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкі беларускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф. Шуберта, Л. ван Бетховена, А. Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы Мінска Катэгорыя:1927 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1927 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1965 годзе