Апсэсдэлс (, сапр. Аўгустс Апсітыс — ; ) — латышскі паэт і празаік, фалькларыст, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і сельскага печніка. У 1902 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Цэсісе. Працаваў памагатым упраўляючага маёнткам.
Займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю. Быў агітатарам у Рызе, Ліепаі, Цэсісе і Санкт-Пецярбургу. Удзельнік рэвалюцыі 1905 г. у Латвіі. Некалькі разоў быў арыштаваны, прыгавораны да павешання. Смяротны прысуд быў заменены на катаргу. Сасланы ў Сібір.
Вярнуўся ў Латвію толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 годзе. З 1920 г. працаваў выкладчыкам Рыжскай вышэйшай юрыдычнай школы. У 1922 годзе — бібліятэкар у Латвійскім культурным фондзе. У канцы жыцця стаў членам латышскага неапаганскага руху «Дзіеўтурыба».
Пахаваны на могілках Райніса ў Рызе.
Катэгорыя:Паэты Латвіі