Кіры́л Васі́льевіч Чысто́ў (20 лістапада 1919, Дзецкае Сяло, РСФСР — 29 кастрычніка 2007, Санкт-Пецярбург, Расія) — савецкі і расійскі фалькларыст і этнограф. Доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН.

Біяграфія У 1937—1941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1941 годзе добраахвотнікам пайшоў у партызанскі батальён. У 1940—1950-я гады стварыў аддзелы этнаграфіі і фалькларыстыкі ў складзе Карэла-Фінскай навукова-даследчай базы Акадэміі навук СССР (цяпер — Карэльскі навуковы цэнтр РАН). У 1948—1960 гадах арганізоўваў і ўзначальваў шматлікія навуковыя экспедыцыі па вывучэнні народнай (сялянскай) культуры Рускай Поўначы, руска-карэльскіх і руска-фінскіх фальклорных і культурных сувязей. З 1961 па 1990 год кіраваў аддзелам усходнеславянскай этнаграфіі Інстытута этнаграфіі імя М. М. Міклуха-Маклая АН СССР. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Русские народные социально-утопические легенды XVII-XIX вв.»Чистов, Кирилл Васильевич. Русские народные социально-утопические легенды XVII-XIX вв.: Автореферат дис. на соискание учёной степени доктора исторических наук / АН СССР. Ин-т этнографии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — Ленинград : [б. и.], 1966. — 26 с.. У 1980—1991 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Советская этнография» (цяпер — «Этнографическое обозрение»). 29 снежня 1981 года быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР (з 1991 г. — Расійскай акадэміі навук) па Аддзяленні гісторыі па спецыяльнасці «этнаграфія».

Выбраныя працы «Калевала» — великий эпос карело-финского народа. — Петрозаводск.: Институт истории, языка и литературы, 1949. Русские народные социально-утопические легенды XVII—XVIII вв. М., 1967. 341 с. Причитания Северного края, собранные Е. В. Барсовым. Т.I-II. СПб.: Наука, 1997. Преодоление рабства. Фольклор и язык «остарбайтеров» 1942—1944. М.: Звенья, 1998. Fliege, mein Briefchen, von Westen nach Osten. Auszüge aus Briefen russischer, ukrainischer und weissrussischer Zwangsarbeiterinnen und Zwangsarbeiter 1942—1944. Verlag P. Lang, Bern-Frankfurt a. Main, 1998. Der gute Zar und das ferne Land. Russische sozial-utopische Volkslegenden des 17.-19 Jahrhunderts. Verlag Wasmann, München, 1998. Кирилл Васильевич Чистов: Библиографический указатель. СПб, 2001. Русская народная утопия (генезис и функции социально-утопических легенд). СПб., 2003. Фольклор. Текст. Традиция. М.: ОГИ, 2005, 272 с. 2 000 экз. ISBN 5-94282-299-9

Крыніцы

Літаратура Кирилл Васильевич Чистов / сост. Л. А. Калашникова, М. Я. Мельц; авт. вступ. ст. Т. А. Бернштам, Е. М. Мелетинский. М., 1995 (Материалы к биобиблиографии учёных. Сер. истории. Вып. 20)

Спасылкі Гістарычная даведка на сайце Архіва РАН Некралог на сайце «Ruthenia.ru» Кузнецова, В. Кирилл Чистов и Карелия. Слово об учителе Матэрыялы да 90-годдзя К. В. Чыстова на сайце Кунсткамеры Гутарка з В. А. Цішковым 95 год з дня нараджэння К. В. Чыстова

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Этнографы СССР Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР