Родная ніва — беларуская газета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, заснаваная 25 красавіка 1918 г. пад назвай «Известия Климовичского уездного Исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов». С 9 мая 1919 года у газеты з'явілася іншая назва — «Климовичская беднота». У 1924 — 1927 гг. выходзіла на беларускай мове пад назвай «Наш працаўнік», з 1930 — «Комуна», у гады ВАВ — «За Советскую Родину» (1943 г. — выходзіла падпольна), з 1944 г. — «Молат», з красавіка 1962 г. — «Новае жыццё», а з 1990 г. выходзіць пад цяперашняй назвай. З жніўня 1925 г. пры газеце выходзіў дадатак «Молодые коммунисты», які пазней стаў асобнай газетай. У 1926 г. быў яшчэ і літаратурна-мастацкі дадатак «Світанне»Згодна звестак, апублікаваных на сайце газеты . Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г. Клімавічы 2 разы на тыдзеньРодная ніва // База «СМІ Беларусі». Мае свой сайт і старонкі ў шэрагу сацыяльных сетак.
Вядомыя асобы Андрэй Александровіч (рэдактар) Анатоль Вярцінскі (супрацоўнік рэдакцыі) Таццяна Дзмітрусёва Уладзімір Дуктаў (карэспандэнт) Павел Кавалёў (сакратар газеты) Аляксей Кулакоўскі (загадчык аддзела) Іван Новікаў (селькар) Мікалай Падабед (заг. аддзела пісьмаў) Язэп Падабед (супрацоўнік рэдакцыі) Стрыечныя браты Павел і Алесь Пруднікавы (селькары) Пётр Юргелевіч (адказны рэдактар)
Радыёпраграма «Голас Клімаўшчыны» З 18.06.2001 па 15.01.2016 пры рэдакцыі газеты дзейнічала праграма радыёвяшчання «Голас КлімаўшчыныПаводле інфармацыі пра юрыдычную дзейнасць рэдакцыі газеты «Родная ніва» на Вizinspect». Праграма выходзіла 3 разы на тыдзень (панядзелак 11.40 — 12.00, аўторак 6.25 — 6.40, чацвер 21.05 — 21.30) агульным эфірным аб'ёмам 1 гадзінуГолас Клімаўшчыны // База «СМІ Беларусі». У 2012 г. у сувязі з Годам кнігі ў Беларусі газета пісала, што "у праграмах мясцовага радыёвяшчання ў новай рубрыцы «Свет ведаў кніга адчыняе» слухачы даведаюцца пра скарбы нацыянальнага кнігавыдання. Прадоўжаць сваю работу радыёчасопісы «Па старонках забытых кніг», «Галасы зямлі клімавіцкайЗапрашае бібліятэка // Родная ніва, 30.12.2012»". На сайце газеты захаваліся старонкі, дзе публікаваліся выпускі радыёпраграмы (апошні за 31.12.2015), але на гэтых старонках нічога не захвалася акрамя загалоўкаўпошук на сайце газеты «Родная ніва» па запыце «Голас Клімаўшчыны». Магчыма спыненне працы гэтай праграмы ў 2016 г. было звязана з тым, што 30 ліпеня 2015 г. новы закон РБ «Аб электасувязі» забараніў СМІ перадаваць свае частоты іншым СМІ і перастала працаваць правадное вяшчанне. Агулам у 2016 г. зніклі 20 раённых радыёпраграм Магілёўскай вобласціЗгодна паведамленню на старонцы Укантакце суполкі «Радиоинформ».
Цікавыя факты У гэтай газеце быў апублікаваны першы верш А. Куляшова «Ты мой брат» 30.09.1926 г. пад псеўданімам Аркадзь Дуда; таксама пачаў сваю творчасць П. ГалавачЗгодна звестак, апублікаваных на сайце газеты . Пазней ў 1956 г. у гэтым жа выданні дэбютаваў Мікола СалаўцоўПаэт з Красавіч // Родная Нiва, 11.01.2013. Паводле звестак на адным турыстычным сайце: "Будынак рэдакцыі — адзін з найстарэйшых у горадзе. Узведзены на падмурку былога дамініканскага манастыра. Некалі тут размяшчалася царская турма. Існуе легенда, што падчас рамонту турмы ў адной з камер ніжняга паверха абвалілася падлога. Быў знойдзены шырокі пакой з масіўнымі стэлажамі і шафамі ўздоўж сцен, застаўленымі тоўстымі кнігамі. Манастырская бібліятэка? Кажуць, тагачасныя ўлады горада, чагосьці спалохаўшыся, распарадзіліся засыпаць памяшканне друзам і смеццем і заліць цэментам, пахаваўшы такім чынам таямніцу. Некалькі разоў краязнаўцы і навукоўцы арганізоўвалі пошукавыя працы ў падзямеллях былога кляштара, але таямнічы пакой да гэтага часу не выяўленыЗдание редакции районной газеты «Родная ніва»". 25 красавіка 2018 г. газета адзначыла 100-гадовы юбілей25 красавіка Клімавіцкая раённая газета адзначае стогадовы юбілей // Родная ніва, 25.04.2018.
Крыніцы
Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Instagram Facebook канал YouTube Тэлеграм канал Газета на сайцё "Белкіёск" Старонка ў Дзэне Выданні 2000 г. у бібліятэцы Kamunikat
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Клімавіцкі раён