Арвідс Озаліньш () — латвійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Заслужаны артыст Латвійскай ССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў Рызе. Вучыўся ў балетных студыях М. Каўліня (1927) і А. А. Фёдаравай (1928—1932). Удасканальваўся ў Парыжы ў Л. Ягоравай і В. І. Праабражэнскай. У 1936—1939 гадах танцаваў у трупах Л. Ф. Мясіна і М. М. Фокіна. У 1928—1936 і з 1939 года ў Латвійскай нацыянальнай оперы, у 1944—1963 гадах — Рыжскім тэатры. У 1944—1948 выкладаў у балетнай студыі пры тэатры. У 1965—1977 гадах педагог Талінскага харэаграфічнага вучылішча. З 1978 года педагог Рыжскага харэаграфічнага вучылішча. Памёр у 1996 годзе.

Катэгорыя:Артысты балета Латвіі