Ві́ктар Рыго́равіч Салагу́б (нар. 1 красавіка 1957, Ленінград, СССР) — савецкі і расійскі рок-музыкант, кінакампазітар. Вядомы дзякуючы ўдзелу ў гуртах «Странные игры», «Поп-механика», «Игры» і інш.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут ім. М. І. Калініна. Пачынаў музычную дзейнасць як гітарыст студэнцкага гурта «Нижний бьеф». У 1979 годзе разам з Аляксандрам Давыдавым стварыў гурт «Странные игры». Паралельна са «Странными играми» выступаў з «Поп-механикой» Сяргея Курохіна ў якасці басіста і шоўмена. Пасля распаду «Странных игр» разам з братам стварыў гурт «Игры», дзе працягваў традыцыі папярэдніцы, але ўжо ў стылі пост-панк; гурт праіснаваў да 1992 года. У 1992 годзе прыняў удзел у рэанімацыі «Странных игр». У 1993 годзе дзейнасць калектыва была прыпыпена да 1996 года. На той час браты Салагубы ўжо гралі ў гуртах «Звонки» і «The Dolphins». Пасля чарговага рэанімавання «Странных игр» у 1996 годзе быў створаны электронны праект «Deadушки». З 2003 года выступае таксама ў ролі кінакампазітара.
Спасылкі Спіс фільмаў з музыкай Віктара Салагуба на КиноПоиске Кароткая біяграфія Віктара Салагуба
Катэгорыя:Рок-музыканты СССР Катэгорыя:Рок-музыканты Расіі Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі