«Apple II» (у назве розных мадэляў выкарыстоўваліся таксама стылізаваныя напісанні Apple ][ і Apple //) — першы персанальны камп’ютар, які серыйна выпускаўся кампаніяй «Apple Computer». «Apple II» стаў прамым спадчыннікам аматарскага камп’ютара «», які ніколі не вырабляўся ў вялікіх колькасцях, але ўжо ўтрымліваў многія ідэі, якія забяспечылі поспех «Apple II».
Камп’ютар быў упершыню прадстаўлены ў красавіку 1977 года на выстаўцы «» і стаў адным з першых і найбольш паспяховых персанальных камп’ютараў таго часу. Выраблялася некалькі мадэляў «Apple II», і самая папулярная з іх, з адносна невялікімі зменамі, прадавалася да 1990-х гадоў. Усяго было выраблена ад 5 да 6 мільёнаў асобнікаў «Apple II».
У адрозненне ад канкурэнтаў, знешні выгляд «Apple II» распрацоўваўся так, каб ён арганічна глядзеўся на офісным стале, а не ў якасці абсталявання спецыяльных камп’ютарных залаў і вылічальных цэнтраў. Таксама камп’ютар валодаў унікальнымі для таго часу магчымасцямі, уключаючы каляровы графічны рэжым, хай і з пэўнымі абмежаваннямі, прайграванне гуку. У параўнанні з больш раннімі машынамі гэтыя магчымасці былі добра дакументаваны і простыя ў вывучэнні. Тым самым «Apple II» стаў пачаткам : гэта была машына для звычайных людзей, а не толькі для аматараў, вучоных або інжынераў. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура Петров А. О. Персональные компьютеры семейства Apple II (обзор). DjVu Спасылкі Apple2.org — сайт, прысвечаны «Apple II». A2Central.com — навіны і праграмнае забеспячэнне для «Apple II». comp.sys.apple2 група навін , самы актыўны форум карыстачоў «Apple II». Steven Weyhrich’s Apple II History Apple II на сайте Dmoz.org. Платы расширения для Apple II. Фотографии печатных плат Apple II. Сайт о клонах Apple II. Форум пользователей Apple II. Apple2Guide.net — вікі, прысвечаная «Apple II» (для пачаткоўцаў).
Катэгорыя:З’явіліся ў 1977 годзе Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі Катэгорыя:Абсталяванне Apple Inc.