Кіёура Кэйго (яп. 清浦奎吾, 27 сакавіка 1850, Ямага — 5 лістапада 1942, Токіо) — японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Японіі (7 студзеня — 11 чэрвеня 1924 года).
Біяграфія Кіёура нарадзіўся ў раёне Камота былой правінцыі Хіга (цяпер горад Ямага), вучыўся ў школе Хірасэ Танса «Кангіэн». Яшчэ ў маладосці Кіеўра паказаў сябе здольным палітыкам і правазнаўцам і, працуючы сумесна з Міністэрствам юстыцыі з 1876 года, удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта «Закона аб захаванні міру» 1887 года.
Увайшоўшы ў альянс з вядомым палітыкам Ямагатай Арытама, Кіёура Кэйго займаў некалькі адказных пастоў у кабінеце міністраў. У 1921 годзе стаў прэзідэнтам Таемнай Рады.
У студзені 1924 г. Кіёура сфармаваў свой кабінет, але пад націскам некалькіх палітычных партый, якія аб’ядналіся ў рух пратэсту канстытуцыйнага ўрада, неўзабаве быў вымушаны сысці ў адстаўку.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі