Лія Генадзеўна Кісялёва () — беларуская гісторык літаратуры. Кандыдатка філалагічных навук (2003), дацэнтка (2011).

Біяграфія Нарадзілася 20 сакавіка 1972 года ў Вільні. Дачка беларускага літаратуразнаўца Генадзя Кісялёва.

У 1989 годзе скончыла СШ № 73 у Мінску, у 1994 — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). У 1996—1999 годзе вучылася ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (ІЛ НАНБ). У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Гумарыстычныя традыцыі ў новай беларускай літаратуры». У 2005—2013 гадах выкладала на кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 2011 годзе атрымала вучонае званне дацэнта.

Па сканчэнні аспірантуры ў 1999 годзе залічана ў аддзел тэорыі літаратуры ІЛ НАНБ, станам на 2025 год — галоўная навуковая супрацоўніца аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры ІЛ НАНБ.

Дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: тэарэтычныя аспекты даследавання беларускай літаратуры ХІХ ст., інсітная («наіўная») літаратура.

У межах калектыўных планавых заданняў даследавала тэмы «Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: рэцэптыўны аспект», «Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый», «Роля чытача ў літаратурным працэсе», «Міждысцыплінарныя аспекты даследавання рэцэпцыі літаратурнага тэксту», «Стратэгіі даследавання літаратурнага канона», «Літаратурная думка Беларусі ў XVIII-ХІХ стагоддзях».

Бібліяграфія

Манаграфія Маргіналіі: Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый. — Мінск: Медысонт, 2007. — 142 с.

У калектыўных манаграфіях

Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: рэцэптыўны аспект // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў / рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2006. — С. 39-70. Беларуская гумарыстычная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст. у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый // Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2007. — С. 263—323. Роля Чытача ў літаратурным працэсе // Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры / рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 283—352. Міждысцыплінарныя аспекты даследавання рэцэпцыі літаратурнага тэксту // Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры / рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — С. 245—300. Стратэгіі даследавання літаратурнага канона // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур / рэд. М. А. Тычына. — Мінск: Беларус. навука, 2017. — С. 184—272. Літаратурная думка Беларусі ў XVIII-ХІХ стагоддзях // Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г. М. Кісліцына [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск: Беларус. навука, 2023. — С. 7-128.

Навукова-папулярнае выданне Язэп Драздовіч: Даследчык Бацькаўшчыны і паэт космасу. — Мінск: Харвест, 2016. — 64 с. (у суаўтарстве з В. Архіпавай).

Выбраныя артыкулы

Нараталогiя як кірунак культуралагічных даследаванняў // Панарама мастацтва ў дыяпазоне сучасных даследаванняў: зб. навук. арт. / Рэдкал.: В. П. Пракапцова i iнш. — Мінск.: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004. — С. 47-49. Тэма кахання ў інсітнай літаратуры ХІХ ст. // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — Вып. 7. — Мінск: Права і эканоміка, 2006. — С. 85-93. Беларуская літаратура XVIII−ХІХ стст.: тэарэтыка-камунікатыўныя аспекты даследавання // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — Вып. 9. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — С. 66−81. Фактары інтэрпрэтацыі літаратурнага тэксту // Література. Фольклор. Проблеми поетики: зб. наук. праць. — Вип. 34. — Ч. 1. — Київ: Твім інтер, 2009. — С. 104—109. Гісторыя чытання: новыя падыходы // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — Вып. 10. — Мінск: Права і эканоміка, 2009. — С. 51−69. Балады Яна Чачота: разбурэнне канона // Acta Albaruthenica. — Z. 10. — Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2010. — S. 142—151. Некаторыя асаблівасці вобразна-фразеалагічнай сістэмы ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча: да праблемы аўтарства «Пінскай шляхты» // Acta Albaruthenica. — Z. 11. — Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2011. — S. 80-85. На «трэціх абшарах» беларускай літаратуры: Піліп Смуры і іншыя // Acta Albaruthenica. — Z. 12. — Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2012. — S. 57-66. Наивная литература: особенности поэтики, проблемы интерпретации // Літератури світу: поетика, ментальність і духовність: зб. наук. праць. — Вип. 1. — Кривий Ріг, 2013. — С. 198—207. Беларуская інсітная літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.: асаблівасці паэтыкі, праблемы даследавання // Białorutenistyka Białostocka. — 2013. — T. 5. — S. 181—189. Наивная словесность: специфика художественного мира // Человек-творец в художественном пространстве славянских культур. — М.: Институт славяноведения РАН; СПб.: Нестор-История, 2013. — С. 160—176. «Кананізацыя» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: пачатковыя этапы // Białorutenistyka Białostocka. — 2014. — T. 6. — S. 101—117. Гісторыя беларускай літаратуры: знакі і прабелы // Białorutenistyka Białostocka. — 2016. — Т. 8. — S. 65-80. Механізмы канструявання літаратурнага канона // Актуальныя праблемы беларусістыкі: Матэрыялы VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў: зб. арт. — Мінск: Кнігазбор, 2020. — С. 226—233. Лацінка ў беларускіх выданнях ХІХ ст. // Традыцыі Скарыны: зб. навук. арт. / Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеслав. народаў пры Гомельскім дзяржаўным ун-це імя Ф. Скарыны; рэдкал.: А. М. Воінава (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2022. — С. 137—141. Асноўныя траекторыі беларускіх літаратараў ХІХ стагоддзя // Волаты народнага слова: да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы: зб. навук. арт. / Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеслав. народаў пры Гомельскім дзяржаўным ун-це імя Ф. Скарыны; рэдкал.: А. М. Воінава (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2023. — С. 44-48.

Крыніцы