Іосіф Давыдавіч Грынберг () — беларускі і ізраільскі мастак, жывапісец, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Бабруйску. Маці працавала машыністкай у канторы фабрыкі «Индпошиводежда». Сям’я жыла ў маленькім драўляным доме з мансардай, разам з імі туліліся яшчэ дзве сям’і. Неўзабаве бацька перавёз сям’ю ў Латвію, у Ілукстэ, дзе атрымаў ведамасную кватэру. Менавіта ў Латвіі Іосіф пазнаёміўся з фарбамі. На патрабавання бабулі Сары, і праз раскручванне антысемітызму ў СССР падчас палітычнай кампаніі супраць «урачоў-шкоднікаў», сям’я вярнулася ў Бабруйск. Іосіф наведваў мастацкі гурток бабруйскага Дома піянераў. Бацькі падтрымлівалі яго захапленне, набываючы фарбы, кнігі і фотаматэрыялы.
Пасля няўдалай спробы паступлення ў Мінску, у 1961—1965 гадах вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы імя К. А. Савіцкага. Яго настаўнікам быў Аляксей Рыгоравіч Вавілін, вучань акадэміка І. С. Гарушкіна-Саракапудава. У гэты перыяд Грынберг захапіўся музыкай і паэзіяй, наведваў канцэрты ў філармоніі.
Пасля вучылішча год працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў дзвюх школах у Беларусі. У 1966 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (БДТМІ) на аддзяленне станковага жывапісу кафедры жывапісу. Яго выкладчыкам быў прафесар Іван Осіпавіч Ахрэмчык. Падчас вучобы сутыкаўся з праявамі антысемітызму, асабліва пасля Шасцідзённай вайны 1967 года. Таксама Грынберг кансультаваўся з Маем Данцыгам, Арленам Кашкурэвічам і Аляксандрам Кішчанкам. Дыпломная карціна «Лейтенант Шмидт. Перед казнью» (1972) высока ацэнена і экспанавалася ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе.
У 1972—1991 гадах працаваў мастацкім кіраўніком дзіцячай ізастудыі рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў у Мінску. Пад яго кіраўніцтвам студыя стала вядучым цэнтрам навучання, а творы вучняў выстаўляліся ў Японіі, ЗША, Германіі, Канадзе і іншых краінах . Сярод яго вядомых вучняў: Зіновій Марголін, Міхаіл Тумеля, Юрый Падолін, Аляксей Мартынаў, Андрэй Бялоў, Максім Малышаў, Ігар Духан .
У канцы 1991 года эміграваў з сям'ёй у Ізраіль. Працаваў у галіне рэкламнай скульптуры, афармляў спектаклі ў дзіцячых тэатрах Тэль-Авіва, распісваў сцены ў школах, дзіцячых садах і медыцынскіх установах для душэўна хворых. Таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, у прыватнасці з дзецьмі сям’і Шыр. Жыў у раёне, створаным Ротшыльдамі каля Кейсарыі .
У верасні 2011 года пасля сямейнага крызісу і разводу вярнуўся ў Беларусь. Працягваў творчую дзейнасць у Мінску, арганізоўваў сумесныя выставы са сваімі вучнямі і калегам Аляксандрам Родзіным.
У 2017 годзе вярнуўся ў Ізраіль. Жыве і стварае ў Хайфе.
Аматар класічнай музыкі (Бах, Віла-Лобас). За хобі лічыць выраб падрамнікаў і грунтаванне палотнаў, да чаго часам прыцягвае і знаёмых.
Сям’я
Больш за сорак гадоў быў жанаты з Галінай, выпускніцай кансерваторыі і арганізатаркай канцэртаў у Ізраілі. Каля 2011 года, рашэннем равінскага суда шлюб скасаваны, мастак пакінуў агульнае жытло..
Сын працаваў у японскай камп’ютарнай фірме ў Тэль-Авіве, пазней пераехаў у Канаду. Дачка — Міры, служыла ў ізраільскай арміі ў Газе і на ваенна-марской базе пад Хайфай, скончыла Бар-Іланскі ўніверсітэт, працавала ў Лондане.
Унучка Пілар (нар. 2002) нарадзілася і жыве ў Канадзе . Двое ўнукаў жывуць ў Ізраілі.
Творчасць і педагагічныя погляды Сябра Хайфскага аддзялення Саюза мастакоў і скульптараў Ізраіля.
Стварае ў тэхніцы алейнага жывапісу.
На творчасць Грынберга моцна паўплывала знаёмства з мастаком Ізраілем Басавым, чыю творчасць ён высока ацэньвае за касмічнасць і музычнасць.
Творы Грынберга вылучаюцца тонкасцю пачуццяў, эмацыйнасцю, філасофскай глыбінёй і ностальгічнымі матывамі . Адзін з важных цыклаў работ — «Стары Тэль-Авіў», пачаты ў Ізралі і працягнуты ўжо ў Мінску. Большая частка твораў прысвечана Хайфе.
Творы Грынберга захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі, ЗША, Ізраіля і Расіі.
Заклікае вучняў маляваць навакольны свет «сваімі словамі», не капіраваць стылістыку мультфільмаў. У парадах адзначае, што алей забяспечвае большыя магчымасці для мастацкага эфекту, хоць акрыл прасцейшы ў выкарыстанні.
Выстаўкі
1973 — выстаўка лепшых дыпломных карцін у Акадэміі мастацтваў (Ленінград) . 1975 — выстаўка да 25-годдзя БДТМІ (Мінск) . 1976—1980 — удзел у маладзёжных рэспубліканскіх выстаўках . 1987 — вялікая рэспубліканская выстаўка . 1989 — выстаўка яўрэйскіх мастакоў Беларусі (Дом літаратараў, Мінск) . каля 2012 — сумесная выстаўка з вучнямі ў галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску. 2017 — выстаўка «Метамарфозы. Стары Тэль-Авіў. Настальгія» сумесна з Аляксандрам Родзіным (Галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск) .
Крыніцы
Літаратура Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады) / А. А. Каляда. — Мінск, 2005.
Спасылкі https://www.joseph-grinberg.com/