12-ы літоўскі батальён шуцманшафта () — літоўскае калабарацыянісцкае ваенізаванае фарміраванне часоў Другой сусветнай вайны, якое супрацоўнічала з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.
Гісторыя Батальён дапаможнай паліцыі (шуцманшафта) быў сфарміраваны 9 жніўня 1941 года ў КаўнасеStoliarovas (2008a), p. 21. 12-ы батальён дапаможнай паліцыі выконваў указанні нямецкага камандавання: ахоўваў ваенныя аб’екты, лагеры савецкіх ваеннапалонных, патруляваў, удзельнічаў у Халакосце і карных аперацыях супраць партызан і мірных жыхароўLIETUVIŲ PAGALBINĖS POLICIJOS (APSAUGOS) 12-ASIS BATALIONAS.
У верасні—кастрычніку 1941 года калабарацыяністы з 12-га батальёна ахоўвалі лагер савецкіх ваеннапалонных у Каўнаскім і Іанаўскім раёнах, суправаджалі перавозку палонных у Вілкавішкіс. За спробу ўцёкаў байцы стралялі ў палонных без папярэджання. Кантакты з грамадзянскім насельніцтвам былі строга забароненыя. Пад Мінскам разам з немцамі члены батальёна вартавалі лагер Шталаг 352, у якім утрымлівалася каля 100 000 палонных чырвонаармейцаў. 11—12 верасня 1941 года літоўскія калабарацыяністы і немцы прыбылі ў вёску Ужусаляй (Ёнаўскі раён) для помсты за напад на нямецкіх салдат. Былі схопленыя 200 чалавек, западозраных у антынацысцкім руху. Пасля адбору немцы і літоўскія паліцэйскія з 12-га батальёна расстралялі 48 рускіх старавераў (47 мужчын і 1 жанчыну).
У кастрычніку—лістападзе 1941 года батальён прымаў удзел у забойствах яўрэяў у ваколіцах Мінска, Барысава і Слуцка ў Беларускай ССР. Пад камандаваннем Антанаса Імпулявічуса батальён разам з латышскімі, беларускімі калабарацыяністамі і нямецкай арміяй забілі каля 55 000 чалавек, у асноўным яўрэяў і палонных чырвонаармейцаў. Батальён прымаў удзел у карных аперацыях супраць партызан і мірных жыхароў на тэрыторыі Літвы і Беларусі. У Лагойску ахвярамі калабарацыяністаў сталі 6 партызан і 1 камуніст, у Плешчаніцах — 52 яўрэі і 2 партызаны.
У верасні 1942 года разам з латышскімі паліцэйскімі і немцамі батальён, страціўшы ў баях 4 карнікаў, прымаў удзел у аперацыі супраць партызан брыгады «Дзядзькі Колі» (Пятра Лапаціна). Перад пачаткам аперацыі літоўскія калабарацыяністы сагналі жыхароў вёскі ў падвал будынка, які потым спалілі разам з жыхарамі.
У лютым 1944 года 12-ы батальён шуцманшафта быў злучаны з 15-м батальёнам.
За ўвесь час існавання батальён страціў загінулымі 34 калабарацыяніста.
Крыніцы
Катэгорыя:ШуцманшафтКатэгорыя:Калабарацыянізм у Вялікай Айчыннай вайнеКатэгорыя:Літва ў Другой сусветнай вайне