«Love You To» () — песня англійскага гурта «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам і выпушчаная ў сёмым студыйным альбоме гурта — «Revolver» у 1966 годзе. Лестэр Бэнгс назваў гэтую кампазіцыю «першай ін'екцыяй року псеўдаўсходняй мудрасці»Джон Робертсан. Поўны даведнік па песнях і альбомах "The Beatles".
Гэта першая песня Джорджа Харысана, напісаная ім пад уплывам індыйскай музыкі. Кампазіцыя выканана без удзелу астатніх трох удзельнікаў гурта.
Пра песню Хаця Харысана і лічаць заснавальнікам стылю рага-рок, у падобной манеры ім напісана толькі некалькі песень, першай з якіх стала «Love You To». Аранжыроўка дэманструе арыгінальны сплаў традыцый усходняй і заходняй музыкі — сітар, табла, дапоўненыя гітарамі (акустычнай і фуз-гітарай) і бубнамФакты о песне «Love You to» на сайте music-facts.ru. «Love You To» была першай песняй «The Beatles», арыентаванай на класічную індыйскую музыку. У тыя гады асаблівую цікавасць да такой музыкі праяўляў гітарыст гурта Джордж Харысан, натхнёны выступам індыйскага кампазітара Раві Шанкара. Харысан вывучаў сітар Шанкара і рабіў усялякія эксперыменты з гучаннем гэтага музычнага інструмента. Пра гісторыю стварэння гэтай песні Харысан распавядаў:
Песню „Love You То“ я напісаў для сітара, бо сітар гучыць так прыемна, а мая цікавасць да яго пастаянна ўзмацнялася. Мне хацелася напісаць мелодыю адмыслова для сітара. А яшчэ ў ёй ёсць партыя для таблы; таго разу мы ўпершыню запрасілі выканаўцу, які грае на гэтым інструменцеИнтервью с участниками группы на сайте letitbeat.narod.ru.
Песня была запісана 11 красавіка 1966 года фактычна ўдваіх — Харысанам і Полам Мак-Картні, які наклаў партыю бэк-вакалу. 13 лістапада Стар запісаў дарожку з бубнам, а Мак-Картні — фальцэтныя гармоніі, пазней выдаленыя з канчатковага варыянта.
«Love You To» з'яўляецца першай поп-песняй, вытрыманай у незаходняй форме. Яна цалкам заснавана на індыйскай музыцы, пацвярджэннем чаго з'яўляюцца структура песні і яе інструментальнае суправаджэннеПітэр Лавезолі. «Росквіт індыйскай музыкі на Захадзе». Пераказ Джорджам Харысанам некаторых ідэй з будыйскіх духоўных тэкстаў (яго асноўнае чытанне ў апошнія некалькі месяцаў) проста падкрэсліваў ідэю «Think for Yourself» з папярэдняга альбома («Rubber Soul»).
Кароткая частка песні была ўключана ў мультфільм «The Beatles» «Жоўтая падводная лодка», калі мультыплікацыйны герой Харысана з'яўляецца ў пачатку фільма.
Рабочая назва песні — «Granny Smith» (англ.: «Бабуля Сміт»).
У запісе ўдзельнічалі Джордж Харысан — сітар, тамбура, двойчы здубляваны вакал, бэк-вакал Аніл Бхагват — табла Рынга Стар — тамбурын. Пол Мак-Картні — фальцэтныя гармоніі (выдалены з канчатковага варыянта песні).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Пра песню на сайце songfacts.com Тэкст песні
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles