Эдвартс Вірза (), сапраўднае імя Екабс Эдуардс Ліекна (; ) — латвійскі пісьменнік, паэт, перакладчык.
Біяграфія Скончыў школу ў Баўску ў 1901 годзе, затым жыў у маёнтку свайго бацькі Білітэ, самастойна вывучыў французскую мову. Кароткі час вучыўся ў Рызе ў школе тэлеграфістаў, затым у 1904 г. адправіўся ў Маскву, дзе вольнаслухачом наведваў лекцыі па эканоміцы. З пачаткам рэвалюцыі 1905 году вярнуўся ў Латвію. У 1906 г. апублікаваў першы верш, у 1907 г. выйшла першая кніга вершаў.
У 1916 г. паступіў добраахвотнікам у 5-ы Зэмгальскі стралковы полк пад камандаваннем Іаакіма Вацэціса. У наступным годзе разам з палком апынуўся ў Петраградзе, а ў 1918 г. вярнуўся ў Латвію. У гэтыя гады актыўна публікаваўся як публіцыст, адстойваючы ў артыкулах ідэю незалежнасці Латвіі, выступаючы па шэрагу пытанняў разам з Янісам Акуратэрсам і Карлісам Скалбэ. У 1919 г. у Валку выступіў сузаснавальнікам газеты «Tautas Balss», затым вярнуўся ў Рыгу і разам з Аляксандрсам Грынсам працаваў у газеце «Latvijas Kareivis». Публіцыстычныя артыкулы Вірзы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Зялёная Зэмгалэ» (латыш. Zaļā Zemgale; 1923). У тым жа годзе Вірза ўступіў у партыю Сялянскі саюз і ўзначаліў літаратурны аддзел у партыйнай газеце «Brīvā Zeme», якім кіраваў да канца жыцця. Некаторы час ён таксама ўзначальваў аддзел мастацтваў Міністэрства асветы Латвіі.
Памёр у Рызе. Пахаваны на Лясных могілках.
Крыніцы
Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі