«Yellow Submarine» () — песня брытанскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні. У камерцыйным плане «Yellow Submarine» стала найважнейшай кампазіцыяй альбома «Revolver», бо менавіта яна навяла гурт на ідэю стварэння аднайменнага мультфільма, які вырашыў праблемы з трэцяй карцінай, што «The Beatles» запазычылі кампаніі «United Artists» яшчэ з лета 1965 годаО песне «Yellow Submarine» на сайце фан-клуба гурта «The Beatles».
Адразу ж пасля выхаду сінгл «Yellow Submarine»/ «Eleanor Rigby» заняў першае месца ў брытанскім хіт-парадзе, на якім заставаўся чатыры тыдні, усяго прабыўшы ў хіт-парадзе 13 тыдняў. Таго ж года «The Beatles» атрымалі за сінгл «прэмію Айвара Навэла» як за самы прадаваемы сінгл 1966 года. Аднак у ЗША дыск не дабраўся да першага месца хіт-парада праз скандал, выкліканы словамі Джона Ленана «Мы папулярнейшыя за Ісуса».
Гісторыя стварэння Спачатку ў песні гаворка ішла пра некалькі рознакаляровых падлодак, але ў рэшце рэшт засталася толькі адна жоўтая. Ідэя напісання гэтай кампазіцыі прыйшла да Пола Мак-Картні, калі музыкант жыў у доме бацькоў сваёй сяброўкі Джэйн ЭшэрБары Майлз. Шмат гадоў таму (1998), с. 106. У 1980 годзе Мак-Картні казаў пра гэтую песню:
«Памятаю, аднойчы ўначы я ляжаў у ложку і ўжо пачынаў засынаць, і ў гэтым паўсне мне ў галаву раптам прыйшла недарэчная думка пра жоўтую падводную лодку: "Мы ўсе жывём у жоўтай падводнай лодцы…"
Мне падабаецца ўсё, звязанае з дзецьмі, — тое, як дзеці думаюць або фантазіруюць. Таму мне зусім не падалася недарэчнай ідэя гэтай сюррэалістычнай, але разам з тым і абсалютна дзіцячай песні. А яшчэ я падумаў: калі Рынга так ладзіць з дзецьмі — ён падобны да лагоднага дзядзечкі — было б няблага, калі б ён заспяваў гэтую дзіцячую, не надта сур'ёзную песню. Яго вакальныя магчымасці цалкам гэта дазвалялі»Интервью с участниками группы на сайте letitbeat.narod.ru.
У тыя ж гады сваімі ўспамінамі пра стварэнне кампазіцыі падзяліўся Джон Ленан: «Донаван дапамог напісаць словы. Я таксама дапамагаў сачыняць іх. Мы літаральна ўжывую запісалі гэты трэк у студыі, а асновай служыла натхненне Пола. Ідэя належала Полу, назва таксама, таму я лічу, што гэтая песня цалкам напісана ім».
Запіс песні Агулам было зроблена шэсць дубляў песні «Yellow Submarine» (у арыгінал запіса ўвайшоў апошні дубль, запісаны 26 мая 1966 года). Запіс песні праходзіў у студыі «Эбі-Роўд», спецыяльныя эфекты былі дададзены 1 чэрвеня 1966 года. Падчас другой гуказапіснай сесіі музыканты прымянілі розныя спецыяльныя эфекты, уключна з гукамі ланцугоў, суднавага звона, гукамі чачоткі, свісту, гудкоў, гукамі ветру і навальніцы (падобны эфект гучання пазней выкарыстоўваўся ў песні гурта «Pink Floyd» «Money», дзе паказваўся касавы апарат)Боб Спітц. «The Beatles» (2005), с. 612.
Ленан дзьмуў праз трубачку ў рондаль вады для стварэння эфекта вадзяных бурбалак, для стварэння характэрнага гучання голасу падчас аддавання загадаў капітана судна праз рупар Мак-Картні і Ленан гаварылі скрозь кансервавыя бляшанкі, а супрацоўнікі студыі «Эбі-Роўд» Джон Скінер і Тэры Кондан круцілі ланцугі ў алавянай ванне для стварэння вадзяных гукаў. Паводле гукарэжысёра Джэфа Эмерыка, ён выкарыстаў для накладання медзі ўрывак запісу вайсковага марша «Le Reve Passe» (кампазіцыя 1906 года Георга Крыера і Чарльза Хелмера). Для захавання дзіцячай тэматыкі песні ў арыгінальным запісе застаецца размоўны ўступ Стара, але ад гэтай ідэі адмовіліся 3 чэрвеня 1966 года. «Yellow Submarine» была змікшыравана 2 і 3 чэрвеня і была завершана 22 чэрвеня 1966 года. Рытм-трэк «Yellow Submarine» быў запісаны 29 мая 1966 года, а накладанні, настолькі нетыповыя для песні «The Beatles», былі зроблены 1 чэрвеня: гукі марскіх хваль, выкрыкі каманд, вайсковы марш у выкананні духавога аркестра.
Выпуск «Yellow Submarine» стаў трынаццатым сінглам «The Beatles», выпушчаным у Вялікабрытаніі. Песня была выпушчана 5 жніўня як «двухбаковы» сінгл з песняй «Eleanor Rigby», у ЗША — 8 жніўня. На наступны дзень адбыўся выпуск альбома RevolverБоб Спітц. «The Beatles» (2005), с. 629.
У ЗША сінгл дасягнуў пазіцыі № 2 у хіт-парадзе Billboard Hot 100, заняў першую пазіцыю ў спісе выбраных песень паводле часопіса «Record World» і другую пазіцыю ў музычным часопісе Cash Box (першую пазіцыю ў гэтым спісе заняў гурт «The Supremes» са сваёй песняй «You Can't Hurry Love»).
Выпуск сінгла адбыўся ў перыяд актыўных спрэчак пра дызайн «вокладкі з мяснікамі» (вокладка амерыканскай пласцінкі Yesterday and Today) і скандальнага інтэрв'ю з Джонам Ленанам пра хрысціянства, з прычыны якога песні не ўдалося дасягнуць пазіцыі № 1 у музычных хіт-парадах ЗША. Нягледзячы на гэта было прададзена сінгла праз усяго чатыры тыдні пасля яго афіцыйнага выпуску. Песня стала 21-м Залатым дыскам у дыскаграфіі гурта. Рэкордная лічба залатых дыскаў «The Beatles» на той перыяд перавысіла афіцыйны набор камерцыйна паспяховых запісаў Элвіса Прэслі.
Удзельнікі запісу У запісе песні ўдзельнічалі ўсе чатыры ўдзельнікі «The Beatles», а таксама некаторыя запрошаныя музыкантыФакты о песне «Yellow Submarine» на сайте music-facts.ru.
Удзельнікі гурта «The Beatles»: Рынга Стар — вядучы вакал, барабаны, гукавыя эфекты, голас (на версіі 1995 года) Джон Ленан — бэк-вакал, крык, гукавыя эфекты, акустычная гітара Пол Мак-Картні — гукавыя эфекты, бэк-вакал, бас-гітара, акустычная гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, крык, тамбурын, бас-гітара
Акрамя «The Beatles», у запісе вясёлай гаманы (гукі верфі) прынялі ўдзел: Джордж Марцін — бэк-вакал, прадзюсар Джэф Эмерык — бэк-вакал, інжынер гуказапісу Мэл Эванс — бэк-вакал, (вялікі) бас-барабан Ніл Аспінал — бэк-вакал Паці Бойд — бэк-вакал Браян Джонс — бэк-вакал, гукавыя эфекты (чоканне) Марыяна Фейтфул шафёр «The Beatles» Альф Бікнел, Джон Скінер і Тэры Кондан — гукавыя эфекты
Кавер-версіі Песня перапявалася мноствам выканаўцаў: Каралеўскім філарманічным аркестрам ; Марысам Шэвалье ў 1966 годзе (фр. «Le sous-marin vert»); Песня выкарыстоўвалася ў папулярнай дзіцячай адукацыйнай праграме «Вуліца Сезам» у эпізодзе, калі выдуманы гурт «Anything Muppets» выконвае гэтую песню, знаходзячыся ў жоўтай падлодцы; У 1996 годзе гэтую песню выканаў расійскі хорар-панк-гурт «Кароль і Шут».
Цікавыя факты Брытанскія верфі «Cammell Laird» стварылі 51-футавую металічную канструкцыю жоўтай падлодкі, якая прыняла ўдзел у «Міжнародным Фестывалі Сада Ліверпуля» ў 1984 годзе. У 2005 годзе экспанат быў змешчаны за межы Ліверпульскага аэрапорта імя Джона Ленана, дзе знаходзіцца і сёння. Вобраз «Жоўтай падлодкі» пазней рэалізаваны ў мультыплікацыйнай экранізацыі (студзень 1969 года). На фанаграме гучаць ваенна-марскія шумы і каманды — накшталт «Задраіць люкі!», «Пачаць пагружэнне!» — скажонымі для гумарыстычнага эфекту галасамі. Песня выкарыстоўваецца ў папулярнай камп'ютарнай гульні 2009 года «The Beatles: Рок-гурт», выпушчанай кампаніяй «Electronic Arts». У фантастычным ландшафце песні ўдзельнікі гурта апрануты гэтак жа, як апрануты іх персанажы ў аднайменным фільме 1968 года. У 1960-х гадах будучы нобелеўскі лаўрэат Іосіф Бродскі пераклаў «Yellow Submarine» для піянерскага часопіса «Костёр». У камп'ютарнай гульні «Grand Theft Auto V» пратаганіст Трэвар Філіпс у адной з місій павінен украсці Жоўтую падводную лодку. У год 50-годдзя гурта кампанія Lego выпусціла калекцыйны набор 21306 «Yellow Submarine». У 1970-х гадах песню выконвала Ганна Герман. Песня выкарыстоўваецца ў расійскім мультсерыяле «Смяшарыкі» ў серыі «Балласт».
Крыніцы
Літаратура «Анталогія "The Beatles"» (2000), Сан-Францыска: «Chronicle Books». ISBN 0-8118-2684-8. Марк Льюісан. «Гуказапісныя сесіі "The Beatles"» (1988), Нью-Ёрк, «Harmony Books». ISBN 0-517-57066-1.
Бары Майлз. «Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму» (1997), «Henry Holt & Company», Нью-Ёрк ISBN 0-8050-5249-6 Джордж Марцін. «Усё, што табе патрэбна, — гэта вушы» (1994), Прэса Святога Марціна, Нью-Ёрк ISBN 0-312-11482-6. Боб Спітз. «The Beatles: біяграфія» (1982), Бостан, ISBN 0-316-80352-9.
Спасылкі Гісторыя песні Акорды песні Пра песню на сайце Songfacts
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles Катэгорыя:Сінглы паводле алфавіта