Анатолс Імэрманіс (, ) — латышскі пісьменнік, журналіст і сцэнарыст, аўтар вострасюжэтных, прыгодніцкіх і фантастычных твораў. Заслужаны дзеяч культуры Латвійскай ССР (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў нямецкамоўнай яўрэйскай сям'і бежанцаў. Пасля Першай сусветнай вайны вучыўся ў прыватнай рускай гімназіі ў Ліепаі, потым на камерцыйным факультэце Англійскага інстытута ў Рызе. Адначасова займаўся на семінары літаратуры і журналістыкі Рыжскага народнага ўніверсітэта. Пасля перавароту 15 мая 1934 года за сваю палітычную дзейнасць Імэрманіс быў арыштаваны і тры гады правёў у зняволенні. З акупацыяй Латвіі СССР стаў лідарам аднаго з прафсаюзаў, рэдактарам часопіса, працаваў карэспандэнтам шэрагу газет.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны стаў добраахвотнікам Рабочага знішчальнага батальёна, пасля ваяваў у Латышскай дывізіі. Пасля ранення стаў карэспандэнтам дывізіённай і франтавой газет. Пасля заканчэння вайны працаваў карэспандэнтам газет і радыё. З 1948 гады на творчай працы. Свае творы Імерманіс ствараў як адзін, так і ў суаўтарстве з Гунарсам Цырулісам.

Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі