Чырвоны сцяг. Краснаполле — беларуская газета Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці, заснаваная 12 сакавіка 1932 г. пад назвай «Чырвоны сцяг», да атрымання цяперашняй назвы таксама выходзіла пад назвай «Голас Краснапольшчыны» (1991-1999)О газете // Чырвоны сцяг. Краснаполле. Выходзіць на беларускай і рускай мовах у г.п. Краснаполле 2 разы на тыдзеньЧырвоны сцяг. Краснаполле // База «СМІ Беларусі». Мае свой сайт і старонкі ў шэрагу сацыяльных сетак.

Радыёпраграма «Голас Краснапольшчыны» Пры рэдакцыі газеты дзейнічала праграма радыёвяшчання «Голас Краснапольшчыны». Інфармацыя пра час, калі яна пачала і перастала выходзіць у эфір не захавалася. У пэўны час праграма выходзіла 3 разы на тыдзень (серада 6:25 — 6:40, чацвер і пятніца 11:40 — 12:00)Голас Краснапольшчыны // База «СМІ Беларусі»История областных и районных радиостанция на частоте Белорусского радио. Магчыма спыненне працы гэтай праграмы было звязана з тым, што 30 ліпеня 2015 г. новы закон РБ «Аб электасувязі» забараніў СМІ перадаваць свае частоты іншым СМІ і перастала працаваць правадное вяшчанне. Агулам у 2016 г. зніклі 20 раённых радыёпраграм Магілёўскай вобласціЗгодна паведамленню на старонцы Укантакце суполкі «Радиоинформ».

Цікавыя факты У газеце ў розны час друкаваліся Мікола Ткачоў, Сцяпан Кухараў і Аляксей Пысін. Папярэдні сайт газеты меў адрас https://web.archive.org/web/20260815224858/http://www.redflag.by/, але з 2025 г. адтуль ідзе пераадрасацыя на сайт букмекерскай канторы, нават архіўныя версіі сайта не захавалі гісторыю газеты.

Крыніцы

Спасылкі Сайт газеты Старонка УКантакце Старонка на Аднакласніках Instagram Facebook Тэлеграм канал Газета на сайцё "Белкіёск"

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Краснапольскі раён