«Good Day Sunshine» () — песня англійскага гурта «The Beatles», упершыню выпушчаная ў альбоме 1966 года «Revolver». Асноўная частка кампазіцыі напісана Полам Мак-Картні, аднак афіцыйна аўтарства кампазіцыі прысвоена дуэту Ленан / Мак-Картні. Амерыканскі кампазітар Леанард Бернстайн высока ацаніў гэтую песню ў адным з выпускаў навін тэлекампаніі «CBS» 1967 года, адзначыўшы яе незвычайную структуруУільям Доўлдынг. Песні Beatles. — , 1989.. Гэтая простая, эфектная і запамінальная песня ідэальна спалучаецца з іншымі, змрачнейшымі сачыненнямі альбома.

Пра песню Паводле Пола Мак-Картні, песня была напісана музыкантам разам з Джонам Ленанам у яго доме ва Уэйбрыджы пад уражаннем ад хіта «Daydream» гурта «The Lovin' Spoonful». Рабочая назва песні — «A Good Day’s Sunshine». Кампазіцыя была запісана 8 чэрвеня 1966 года разам з далейшымі накладаннямі сола Джорджа Марціна на фартэпіяна ў манеры хонкі-тонк, воплескаў, вакалу і вакальных гармоній.

Адметна, што інструментальнае суправаджэнне ў гэтай песні ажыццяўляюць толькі два музыканты — Пол Мак-Картні і Рынга Стар. Джордж Харысан і Джон Ленан задзейнічаны толькі ў ажыццяўленні воплескаў рукаміІэн Макдональд. «Рэвалюцыя ў галаве: запісы "The Beatles" і шасцідзясятыя» (другая рэдакцыя). Лондан, 2005..

У запісе ўдзельнічалі

Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, фартэпіяна, воплескі Джон Ленан — гарманічны вакал, гітара (?), воплескі Джордж Харысан — гарманічны вакал, воплескі Рынга Стар — барабаны, воплескі Джордж Марцін — фартэпіяна

Іншыя версіі Мелодыя «Good Day Sunshine» выконвалася ў якасці ранішняй пабудкі пры першых палётах амерыканскіх касмічных караблёў «Шатл» (Дыскаверы STS-114; ліпень 2005) і экіпажа Дыскаверы STS-121).

Крыніцы

Спасылкі Акорды песні Нататкі Алана Полака

Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles