Андрэй Юр’евіч Вараб’ёў (нар. 14 красавіка 1970, Краснаярск) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Губернатар Маскоўскай вобласці з 14 верасня 2013 г. (врио 8 лістапада 2012 г. — 14 верасня 2013 г.).
Дэпутат Дзяржаўнай думы (2003—2012), кіраўнік фракцыі «Адзінай Расіі» ў Дзярждуме шостага склікання, кіраўнік Цэнтральнага выканаўчага камітэта партыі «Адзіная Расія» (2005—2012). Член Прэзідыума Генеральнай рады партыі «Адзіная Расія». З 2022 года, з-за ўварвання Расіі ва Украіну і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін Еўразвяза, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых дзяржаў.