«And Your Bird Can Sing» () — песня англійскага гурта «The Beatles», упершыню выпушчаная на альбоме 1966 года «Revolver» у Вялікабрытаніі і на альбоме «Yesterday and Today» у ЗША. Песня напісана Джонам Ленанам, але прыпісана дуэту Ленан — Мак-Картні. Першапачатковы варыянт назвы песні — «You Don’t Get Me» (). Ленан лічыў «And Your Bird Can Sing» нявартай і малацікавай, відаць, з прычыны сюррэалістычнага тэксту. Між тым у спісе сотні найвыдатнейшых гітарных сола часопіса «Guitar World» песня заняла 69 месца«100 лепшых гітарных сола» на афіцыйным сайце часопіса «Guitar World». У музычным плане, аднак, гэтая кампазіцыя — адна з мацнейшых у альбоме, яе жывіць неардынарная гітарная мелодыя і ўпэўнены вакал ЛенанаДжон Робертсон. «Полный путеводитель по музыке "The Beatles"» на сайце lib.ru. «And Your Bird Can Sing» у далейшым атрымала ад свайго аўтара Джона Ленана ганаровае званне «яшчэ адзін хорар» () і выклікала іранічную ўсмешку: «пустая каробка ў падарункавай абгортцы» (). Тэкст паслядоўна працягваў лінію нонсэнсу «Norwegian Wood», быў яшчэ больш мінімалістычным і бессюжэтнымФрагмент из статьи «And Your Bird Could Sing: "The Beatles" и Марианна Фэйтфулл» // beatles.ru..
Пра песню Песня адметная сваім загадкавым зместам і адрозніваецца гучаннем адразу дзвюх сола-гітар у выкананні Джорджа Харысана і Пола Мак-Картні.
Існуе некалькі меркаванняў пра крыніцы, якія натхнілі Ленана на стварэнне кампазіцыі, што нагадвае паводле свайго гучання іншую кампазіцыю альбома — «She Said She Said»:
Прынята лічыць, што песня адрасавана франтмену гурта «The Rolling Stones» Міку Джагеру і яго сяброўцы («bird») Марыяне Фэйтфул. «Bird» — выражэнне з папулярнага слэнгу 1960-х. Магчыма, Ленан іранізаваў наконт не самага выдатнага вакалу Марыяны. У сваёй кнізе «Каханне нельга купіць» (2007) Джонатан Гоўлд выказаў меркаванне, што тэма песні была навеяна прэс-рэлізам тэлевізійнага шоў Фрэнка Сінатры, пабудаваным на супастаўленні спеву крунера і «The Beatles» — «kid singers wearing mops» (). Версія таксама мае права на існаванне, бо Сінатра любіў называць сябе і іншых выканаўцаў «птушкай» — «bird»Факты о песне "And Your Bird Can Sing " на сайте music-facts.ru.
Назва песні «And Your Bird Can Sing» таксама выкарыстоўвалася ў саўндтрэку да мультыплікацыйнага серыяла «The Beatles». Кампазіцыя таксама гучыць у папулярнай камп'ютарнай відэагульні «The Beatles: Rock Band».
У радку «Seven wonders», які можна сустрэць у песні, маюцца на ўвазе «The Seven Wonders of the World» — «Сем цудаў свету». У антычнай старажытнасці да іх адносілі піраміды Егіпта, Вісячыя сады Семіраміды і г. д., пазней у гэты пералік сталі ўключаць Вялікую кітайскую сцяну, Пізанскую вежу і іншыя славутасці.
Запіс Гітарнае сола выконваецца ўжывую, без накладанняў Полам Мак-Картні і Джорджам Харысанам. У першапачатковым варыянце, запісаным 20 красавіка 1966 года, Харысан запісаў сола адзін на дванаццаціструннай гітары RickenbackerМарк Льюісан. «Усе гуказапісныя сесіі гурта "The Beatles"», с. 22, 24. Гэтую версію з накладаннямі рогату Ленана і Мак-Картні можна пачуць на альбоме «Anthology 2».
У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — вядучы вакал, рытм-гітара, воплескі Пол Мак-Картні — гарманічны вакал, бас-гітара, сола-гітара, воплескі Джордж Харысан — гарманічны вакал, сола-гітара, воплескі Рынга Стар — барабаны, тамбурын
Кавер-версіі Свае версіі песні былі запісаны многімі выканаўцамі: гуртом «The Jam»; гуртом «Любэ»; Джэкам Блэкам.
Крыніцы
Спасылкі Акорды песні Нататкі Алана Полака Біблія «The Beatles» And Your Bird Can Sing (Take 2, 1966) (з «The Beatles Anthology 2», CD1)
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles